Паводле апошніх звестак насельніцтва горада налічвае каля 17 млн чалавек, і па колькасці насельніцтва гэта шосты ў свеце горад. Разам з гарадамі-спадарожнікамі Мумбаі ўтварае гарадскую кангламерацыю. Порт горада з'яўляецца самым вялікім портам заходняй Індыі. Плошча горада — 437,77 км². Мумбаі выцягнуўся ўздоўж мора на 140 км.
Мумбаі адначасова з'яўляецца буйным фінансавым цэнтрам. Тут знаходзяцца штаб-кватэры шматлікіх банкаў, Бамбейская фондавая біржа, а таксама офісы шматлікіх індыйскіх карпарацый і фірм. Дзякуючы таму, што ўзровень жыцця тут значна вышэйшы чым у іншых частках Індыі, горад стаў цэнтрам міграцыі не толькі Індыі, а і ўсёй Паўднёвай Азіі. Такі стан рэчаў спрыяе змяшэнню самых розных культур, рэлігій і моў. Акрамя таго, Мумбаі часта называюць Балівудам, з-за таго, што ён з'яўляецца цэнтрам індыйскай кінематаграфіі. Тутэйшыя кінастудыі вырабляюць самую вялікую колькасць фільмаў у свеце.
Індыйская назва горада паходзіць ад імені індыйскай багіні Mumba. У XVI стагоддзі партугальцы назвалі гэта месца Bom Bahia, што азначае Добры заліў. Пасля заваявання Індыі, брытанцы назвалі горад Bombay. Афіцыйная змена назвы адбылася ў 1995 годзе, але старая назва «Бамбей» усё яшчэ ўжываецца па ўсім свеце.
Гісторыя
Раннія часы
Мумбаі быў пабудаваны на архіпелагу з сямі астравоў: Бамбей, Парэль, Мазагаон, Махім, Калаба, Ворлі і вострава Старой Жанчыны[5]. На сёння дакладна вядома, калі гэтыя астравы ўпершыню былі заселены. Плейстацэнавыя адклады, знойдзеныя ўздоўж прыбярэжных раёнаў вакол Кандывалі на поўначы Мумбаі археолагам Тодам у 1939 годзе, паказваюць, што астравы былі заселены яшчэ з часоў каменнага стагоддзя[6]. Магчыма, у пачатку нашай эры, але, магчыма, і раней, калі сюды прыйшлі рыбакі народнасці колі[7].
Кароль Бімба (Бхімдэў) заснаваў сваё царства ў рэгіёне ў канцы XIII стагоддзя і ўсталяваў сваю сталіцу ў Махікаваці[18]. Патарэ Прабху, адны з самых ранніх вядомых пасяленцаў горада, былі пераселены ў Махікаваці з Саўраштры каля 1298 годзе Бхімдэвам[19]. Дэлійскі султанат анексіраваў астравы ў 1347—1348 гадах і кантраляваў іх да 1407 года. За гэты час астравы былі ў падпарадкаванні мусульманскіх кіраўнікоў Гуджарата, якія прызначаліся Дэлійскім султанатам[20]. У 1407 годзе султанат Гуджарат атрымаў незалежнасць і астравы засталіся пад яго кіраваннем. Патранаж з боку султаната садзейнічаў будаўніцтву шматлікіх мячэцей, як напрыклад, выдатная мячэць Хаджы Алі ў Ворлі, якая была пабудавана ў гонар мусульманскага святога Хаджы Алі ў 1431 годзе[21]. З 1429 да 1431 года астравы былі прычынай рознагалоссяў паміж султанатам Гуджарат і султанатам Бахамані[22]. У 1493 годзе Бахадур-хан Гілані з султаната Бахамані паспрабаваў захапіць астравы, але атрымаў паражэнне.
Мумбаі складаецца з дзвюх асобных абласцей: горада Мумбаі і Мумбайскага прыгараднага раёна, якія ўтвараюць два асобныя раёны штата Махараштра[33]. Гарадскую частку таксама часта называюць Айленд-Сіці ці Паўднёвым Мумбаі. Агульная плошча Мумбаі складае 603,4 км²[34]. З гэтай плошчы астраўная частка ахоплівае 67,79 км², у той час як прыгарадны раён размяшчаецца на 370 км², у сукупнасці іх плошча складае 437,71 км². Яна знаходзіцца пад кіраваннем муніцыпальных улад, астатняя плошча належыць міністэрству абароны, порту, камісіі па атамнай энергіі і нацыянальнаму парку Барывалі, якія знаходзяцца па-за юрысдыкцый мясцовых улад.
Мумбаі размешчаны ў вусце ракі Ульгас на заходнім узбярэжжы Індыі, у прыбярэжнай вобласці, вядомай як Конкан. Мумбаі абмежаваны Арабскім морам на захадзе. Многія частцы горада ляжаць над узроўнем мора з вышынямі ад 10 да 15 метраў[35], а горад мае сярэднюю вышыню 14 метраў над узроўнем мора[36]. Паўночная частка Мумбаі з'яўляецца пагорыстай, а самая высокая кропка ў горадзе складае 450 метраў[37].
Акрамя плаціны Бгатса ёсць шэсць асноўных азёр: Віхар, Ніжняя Вайтарна, Верхняя Вайтарна, Тулсі, Танса і Паваі, якія пастаўляюць ваду ў горад[38]. Азёры Тулсі і Віхар размешчаны ў межах Нацыянальнага парку Барывілі і ў межах горада. Вада з возера Паваі, якое таксама знаходзіцца ў межах горада, выкарыстоўваецца толькі для сельскагаспадарчых і прамысловых мэт[39]. Берагавай лінія горада прарэзана шматлікімі залівамі і бухтамі[40].
Глебавае покрыва ў гарадскім рэгіёне, у асноўным, пясчанае з-за яго блізкасці да мора. У прыгарадах, глебавае покрыва ў асноўным алювіяльнае і суглінкавае. Мумбаі размешчаны ў сейсмічна актыўнай зоне з-за наяўнасці разлому пліты ў раёне[41].
У перыяд з чэрвеня па верасень паўднёва-захаднія мусонныя дажджы льюць на горад. Максімальная гадавая колькасць ападкаў за ўсю гісторыю склала 3452 мм для 1954 года. Самая высокая колькасць ападкаў, якая была зафіксавана ў адзін дзень склала 944 мм ад 26 ліпеня2005 года[43].
Сярэднегадавая тэмпература складае 27,2 °C, а сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 2167 мм[44]. Для Айленд-Сіці сярэдняя максімальная тэмпература складае 31,2 °C, у той час як сярэдняя мінімальная тэмпература складае 23,7 °C.
У Мумбаі выдаюцца газеты на англійскай («Таймс оф Індыя», «Міддэй», «Афтанун», «Эйша Эйдж», «Эканоміка Таймс», «Індыян Экспрэс»), бенгальскай, тамільскай мовах, на мовах маратхі, хіндзі. У горадзе працуюць тэлевізійныя каналы (больш за 100 на розных мовах), радыёстанцыі (8 станцый вяшчаюць у FM-дыяпазоне і 3 у АМ).
Спорт
Крыкет — самы папулярны від спорту ў горадзе, у яго гуляюць многія жыхары. Горад мае два міжнародных стадыёна для гульні ў крыкет — «Ванкхід» і «Брабурн». Футбол — другі па папулярнасці від спорту. Штогод праводзіцца Мумбайскі марафон.
У горадзе культывуюцца хакей на траве, тэніс, бадмінтон, більярд, гольф, настольны тэніс, рэгбі. Развіты конны спорт, уладкоўваюцца дэрбі. Валейбол і баскетбол развіваецца галоўным чынам у школах.
↑Dwivedi, Sharada; Mehrotra, Rahul (2001). «Bombay: The Cities Within». Eminence Designs. ISBN 81-85028-80-X, p. 51
↑Singh, K. S.; B. V. Bhanu, B. R. Bhatnagar, Anthropological Survey of India, D. K. Bose, V. S. Kulkarni, J. Sreenath (2004). «Maharashtra». XXX. Popular Prakashan. ISBN 978-81-7991-102-0, p. 1703
↑David, M. D. (1973). «History of Bombay, 1661–1708». University of Mumbai, p. 14
↑Khalidi, Omar (2006). «Muslims in the Deccan: a historical survey». Global Media Publications. ISBN 978-81-88869-13-8, p. 24
↑Misra, Satish Chandra (1982). «The Rise of Muslim Power in Gujarat: A History of Gujarat from 1298 to 1442». Munshiram Manoharlal Publishers, p. 193
↑«Mughal Empire». Department of Social Sciences. University of California.
↑Greater Bombay District Gazetteer. Maharashtra State Gazetteers. v. 27, no. 1. Gazetteer Department. p. 169
↑David, M. D. (1995). «Bombay, the city of dreams: a history of the first city in India». Himalaya Publishing House. p. 19
↑The Gazetteer of Bombay City and Island. Gazetteers of the Bombay Presidency. 2. Gazetteer Department. p. 54
↑ абYimene, Ababu Minda (2004). «An African Indian Community in Hyderabad: Siddi Identity, Its Maintenance and Change». Cuvillier Verlag. ISBN 3-86537-206-6. p. 94