Нацыянальны гістарычны музей Бразіліі (парт.: Museu Histórico Nacional) — размешчаны ў горадзе Рыа-дэ-Жанэйра.
Музей быў заснаваны ў 1922 годзе па загаду прэзідэнта Эпітасіа Песуа. Найкаштоўныя экспанаты, прысвечаныя гісторыі Лацінскай Амерыкі і, уласна, Бразіліі, размясціліся ў Сант'яга-Фортэ.
Сёння музейны комплекс займае плошчу больш 20 тыс. кв. метраў. Калекцыі, якія захоўваюцца тут, налічваюць да 287 тыс. прадметаў, сярод якіх: 57 тыс. кніг (пачынаючы з XV стагоддзя); 50 тыс. гістарычных дакументаў і фатаграфій; прадметы інтэр'еру і побыту, жывапіс, скульптура, упрыгажэнні, зброя.