Аласан Драман Уатара (фр.: Alassane Dramane Ouattara; нар. 1 студзеня 1942 года, Дымбакро, побач з цяперашняй сталіцай Ямусукра, Французская Заходняя Афрыка (сучасная вобласць Нзі-Камоэ, Кот-д’Івуар)) — івуарыйскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Кот-д’Івуара ў лістападзе 1990 — снежні 1993, старшыня партыі «Аб’яднанне рэспубліканцаў», прэзідэнт Кот-д’Івуара з 4 снежня 2010 года, дэ-факта — з 11 красавіка 2011 года.
Аласан Уатара нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Кот-д’Івуара. Скончыў універсітэт Дрэксела і Пенсільванскі ўніверсітэт. Працаваў у Міжнародным валютным фондзе (у 1984—1988 узначальваў Афрыканскі дэпартамент МВФ) і Цэнтральным банку дзяржаў Заходняй Афрыкі (у 1988—1990 узначальваў яго).
Зноскі