Габсбургская манархія, Габсбургская імперыя ці Аўстрыйская манархія — неафіцыйная назва сукупнасці тэрыторый, якія знаходзіліся пад уладай аўстрыйскай галіны дынастыі Габсбургаў. Звычайна выкарыстоўваецца ў стаўленні да перыяду з 1526 года, калі аўстрыйскі эрцгерцагФердынанд I далучыў да сваіх уладанняў землі Чэшскай кароны і Венгрыі, да 1804 года, калі была ўтворана Аўстрыйская імперыя. Тэрмін «габсбургская манархія» можа таксама ўжывацца ў шырэйшым сэнсе ў стаўленні да перыяду з 1276 года (пераход Аўстрыі пад уладу Габсбургаў) да 1918 года (распад Аўстра-Венгрыі). Да 1804 года тэрыторыі, якія знаходзіліся пад уладай Габсбургаў, не мелі адзінай афіцыйнай назвы.