Афіцыйная мянушка — «Зямля Лінкальна» (англ.: Land of Lincoln), а таксама «Штат у прэрыі» (англ.: Prairie State). Афіцыйны дэвіз — «Незалежнасць штата, нацыянальны саюз» (англ.: State sovereignty, national union). Назва паходзіць ад наймення аб’яднання індзейскіх плямён. На амерыканскім дыялекце англійскай мовы «Illinois» вымаўляецца на французскі манер — без апошняга гуку «s» (ˌ ɪlɨnɔɪ).
Геаграфія і клімат
Штат размешчаны на Цэнтральных раўнінах, і 60 % яго тэрыторыі займаюць прэрыі, астатняя частка занятая ўзгоркамі. На поўначы мяжуе са штатам Вісконсін, з паўночнага ўсходу абмежаваны возерам Мічыган, мяжуе са штатам Індыяна на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Кентукі — на поўдні, з Аявай і Місуры на захадзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ Агая, заходняя і паўднёва-заходняя — па рацэ Місісіпі. Значная частка паўднёвага ўчастка мяжы з Індыянай праходзіць па рацэ Уобаш.
У штаце — больш за 500 рэк (найбуйнейшая — Ілінойс), злучаная суднаходным каналам з возерам Мічыган) і 950 азёр.