У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Віктар.
Віктар III (лац.: Victor PP. III, свецкае імя Дэзыдэрый Эпіфані (італ.: Desiderio Epifani); 1027, Беневента — 16 верасня 1087, манастыр Монтэ-Касіна) — Папа Рымскі з 24 мая 1086 года па 16 верасня 1087 года. Паходзіў са знатнага лангабардскага роду. Паміж 1048 і 1049 гадамі перайшоў у манастыр Святой Сафіі ў Беневента, дзе прыняў пострыг з імем Дэзыдэрый. У 1055 годзе з дазволу Папы перайшоў у манастыр Монтэ-Касіна.
У сакавіку 1058 года быў узведзены ў годнасць кардынала-дыякана царквы Святых Сэргіюша і Вакха. У красавіку таго ж года ён быў абраны абатам Монтэ-Касіна. 6 сакавіка 1059 года ўзведзены ў годнасць кардынала-прасвітара царквы Святой Цэцыліі.
24 мая 1086 года абат Дэзыдэрый быў абвешчаны новым папам. Аднак яго абранне не было прызнана імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрыхам IV і Дэзыдэрый быў вымушаны бегчы з Рыма, акупаванага стаўленікам імператара антыпапай Кліментам III. У сакавіку 1087 года канфлікт быў уладжаны, а Дэзыдэрый пагадзіўся заняць Папскі Прастол. Епіскапская хіратанія і інтранізацыі Віктара III адбыліся 9 мая 1087 года ў саборы Святога Пятра.
Зноскі
- ↑ а б autori vari Enciclopedia dei Papi — 2000.
- ↑ а б BeWeB Праверана 12 лютага 2021.
Спасылкі
Віктар III — продкі |
---|
|
| |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|