Ён вядомы, у прыватнасці, дзякуючы напісанню значных багаслоўскіх прац — Liber censuum Romanae ecclesiae і Ordo Romanus, у прыватнасці, з’яўляюцца аднымі з найважнейшых і надзейных крыніц па некаторых пытаннях сярэднявечнага царкоўнага жыцця. Апроч іх, Ганорый III вядомы як аўтар жыццяпісу Рыгора VII і шэрагу грымуараў. Таксама даў развіццё жабруючых ордэнаў, зацвердзіўшы статуты Кармелітаў і францысканцаў, а ў булы Gratium omnium ўпершыню афіцыйна назваў дамініканцаў братамі-прапаведнікамі.