Севярын (лац. Severinus PP.) (?, Рым — 2 жніўня640) — Папа Рымскі з 28 мая па 2 жніўня640 года. Нарадзіўся ў Рыме. Сын Лабіена. Адмовіўся падпісваць манафеліцкую дактрыну, у сувязі з чым візантыйскі імператар Іраклій, які падтрымаў манафелітаў, адмовіўся прызнаць Севярына. Імператарскі экзарх Ісаак ўзяў Рым і разрабаваў Латэранскую базіліку, аднак Севярын застаўся цьвёрды ў сваіх перакананнях. У рэшце рэшт імператар прызнаў Севярына Папам. Неўзабаве пасля гэтага Севярын памёр.