Грыгорый VI (лац.: Gregorius PP. VI); свецкае імя Іаан Грацыян (лац.: Ioannes Gracianus) або Джавані Грацыяна (італ.: Giovanni Graciano); (? — 1048) — Папа Рымскі з 5 мая1045 па 20 снежня1046.
Абраны на папства 1 мая1045 года (паводле некаторых даных, купіў папства ў свайго хросніка Бенедыкта IX); адрокся на саборы, скліканым у СутрыГенрыхам III, верагодна, памёр у Кёльне ў пачатку 1048 года.