Фактычна правіў пры Папе Мікалаі II. Праводзіў рэформы, накіраваныя на ўмацаванне каталіцкай царквы. Забараніў сіманію. Канчаткова зацвердзіў у каталіцкай царкве цэлібат — бясшлюбнасць духавенства.
Дамагаўся верхавенства Папаў над свецкімі правіцелямі, змагаўся з германскім імператарам Генрыхам IVза інвестытуру. Прымусіў Генрыха IV з’явіцца да сябе з пакаяннем у тасканскую крэпасць Каноса. Але ў канцы жыцця быў выгнаны з Рыма і памёр у выгнанні.