Урбан VI (лац.: Urbanus PP. VI; Urbanus Sextus, свецкае імя: Барталамеа Прыньяна, італ.: Bartolommeo Prignano; 1318, Неапаль — 15 кастрычніка1389) — Папа Рымскі з 8 красавіка 1378 па 15 кастрычніка 1389 года. Апошні Папа Рымскі, абраны не з кардыналаў.
Быў вядомы сваім дэспатычным характарам, які вымусіў кардыналаў праз некалькі месяцаў абраць антыпапу, што паклала пачатак Вялікай схізмы.