Сцвярджаецца, што Сергій напоўніў папскі двор палюбоўніцамі і байструкамі і ператварыў папскі палац у прытон злодзеяў. Ён адзіны Папа, аб якім вядома, што ён загадаў забіць іншага Папу, Хрыстафора ў пачатку 904 года. Адзіны рымскі біскуп, чый незаконнанароджаны сын пасля сам заняў яго месца. З Сергія і яго ўсёмагутнай палюбоўніцы Марозіі ў гісторыі папства пачынаецца перыяд парнакратыі.
Марозія была палюбоўніцай Сергія і нарадзіла ад яго сына, гэта значыць Папу Яна XI. Яна прыходзілася таксама бабкай Папе Яну XII. Нягледзячы на блудлівы лад жыцця, Сергій меў народную любоў за шчодрасць і клопат аб аднаўленні палацаў і храмаў Рыму, якія прыходзілі ў заняпад.