У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Сікст.
Сікст III (лац.: Xistus PP.III; ? — 19 жніўня 440) — Папа Рымскі з 31 ліпеня 432 па 19 жніўня 440. У гонар перамогі над нестарыянамі на Трэцім Сусветным саборы (асабіста браў удзел у яго працы) перабудаваў рымскую базіліку Санта Марыя Маджорэ, прысвяціўшы яе Маці Божай. Таксама Папам Сікстам быў пабудаваны яшчэ шэраг храмаў (сабор святога Лаўрэнція, баптыстэрыі пры Латэранскім саборы).
Зноскі
Літаратура
- Ковальский.Я. Период II. Под опекой Римской империи // Папы и папство.
Спасылкі