Мікеланджэла дэі Конці паходзіў са знакамітага роду, які ў XIII стагоддзі даў царкве Папу Інакенція III. Мікеланджэла нарадзіўся 13 мая 1655 у Полі. Быў выхаванцам езуітаў, выконваў розныя функцыі ў апостальскай нунцыятуры. У момант абрання яго Папам ён быў ужо цяжка хворы. Памёр пасля трох гадоў пантыфікату.