Знаходзіўся на папскім стальцы ў перыяд актыўнага распаўсюджвання хрысціянства і рымскай культуры сярод германскіх паганскіх плямёнаў. У той перыяд таксама адбываліся войны супраць арабаў, у якіх вызначыўся франкскі маёрд Карл Мартэл, які спыніў у бітве пры Пуацье ў 732 годзе далейшае прасоўванне арабаў у Еўропу.
Калі ў 737 годзе памёр франкскі кароль Тэадорых IV, Папа прапанаваў Карлу заняць прастол, але той адмовіўся, за што Папа назваў яго: «Амаль кароль!». Грыгорый III быў у добрых адносінах з Мартэлам, і нават даў яму тытул рымскага «патрыцыя», гэта значыць ахоўніка Рыма.