Ян XVII нарадзіўся ў Рапаньяна (Ферма) і быў сынам нейкага Яна. Ён меў жонку і трох сыноў, якія пасля сталі біскупамі.
Яго абранне 16 мая1003 года на папскі прастол падтрымалі рымскія арыстакраты Крэсцэнціі, якія знаходзіліся ў апазіцыі да імператара Атона III.
Адзіны захаваны афіцыйны дакумент Яна XVII — гэта ліст ад польскага місіянера Бенедыкта, вучня Бруна Кверфурцкага, і яго паплечнікаў, які тычыцца хрысціянізацыі славян.
Здаецца, што Ян імкнуўся наладзіць адносіны з новым нямецкім каралём Генрыхам II, але Джавані Крэсцэнціі III гэтаму перашкаджаў.
Mann, Horace K., The Lives of the Popes in the Early Middle Ages, Volume 5: The Popes In The Days of Feudal Anarchy, from Formosus to Damasus II, Part 2 (London, 1910)