Асудзіў масонства, сацыялізм, камунізм, нігілізм. У энцыкліцы «Rerum novarum» (1891) пісаў пра сацыяльную несправядлівасць, цікавасць да сацыяльных пытанняў дала яму назоўнік «папы рабочых». Прысвяціў 11 энцыклік Найсвяцешай дзеве Марыі, 2 — выратавальнай ролі Хрыста і Еўхарыстыі. Устанавіў свята пашаны Святога сямейства (1893). Прысвяціў усё чалавецтва Найсвяцейшаму сэрцу Ісуса (1900).
У энцыкліках «Praeclara gratulationis» і «Satis cognitum» упершыню пасля падзелу царквы назваў хрысціян-некатолікаў «аддзеленымі братамі». Умоўна лічыцца пачынальнікам экуменічнага руху ў каталіцкай царкве.