Артыкул пра традыцыйную назву рымска-каталіцкіх святароў у Польшчы, Беларусі і Украіне. Пра каталіцкіх святароў увогуле гл.
Каталіцкі святар.
Ксёндз (польск.: Ksiądz) — рымска-каталіцкі святар у Польшчы, на Беларусі і Украіне[1].
Польскае слова (чэшскае kněz і славацкае kňaz — «святар») германскага паходжання, роднаснае слову князь, паходзіць з эпохі заходнеславянскіх уяўленняў пра адзінства духоўнай і свецкай улады. Князь пазначаецца сучасным польскім словам książę, літаральна «княжонак», г.зн. першапачаткова «сын князя», «княжыч». У ЭСБЭ падаецца, што «У старажытнасці гэтай назвай абазначаўся ў палякаў правадыр, ваявода, наогул прадстаўнік племя. Да XVI ст. слова ksiądz пазначала і князя, і ксяндза»[2].
Вобраз ксёндза неаднаразова сустракаецца ў беларускай літаратуры («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул. Караткевіча і інш.)
Зноскі
Літаратура
- Gloger Z. Ksiądz // Encyklopedia staropolska. Ilustrowana, t. 2. — Warszawa, 1958. (польск.)
- Kuropatnicki Е. А. O Xiązętach // Wiadomosci o kleynocie szlacheckim, oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskej i Wielkim Xięstwie Litewskim …, cz. 1. — Warszawa, 1789. (польск.)
- Любавский М. К. История западных славян. — М., 1918. С. 473 (руск.)
Спасылкі