Бенедыкт XII (лац.: Benedictus PP. XII), свецкае імя Жак Фурн’е (фр.: Jacques Fournier; 1280-я — 25 красавіка1342) — Папа Рымскі (20 снежня 1334 — 25 красавіка 1342).
Сын млынара з Савердэна, каля Фуа ў паўднёва-заходняй Францыі. Уступіў у ордэн цыстэрцыянаў, дзе атрымаў грунтоўную багаслоўскую адукацыю. Быў абатам манастыра Фанфруад, затым біскупам Пам’е і Мірэпуа і, урэшце, кардыналам.