Ваклюз (фр.: Vaucluse, акс.: Vauclusa) — дэпартамент на поўдні Францыі ў рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг; парадкавы нумар — 84; адміністрацыйны цэнтр — Авіньён; насельніцтва — 499,7 тыс. чалавек (50-е месца сярод французскіх дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 3567 км². Уздоўж заходняй мяжы дэпартамента працякае рака Рона, уздоўж паўднёвай — Дзюранс.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 24 кантона і 151 камуну.
Ваклюз быў утвораны ў 1793 г. з абласцей, якія адлучыліся ад дэпартаментаў Буш-дзю-Рон, Дром і Ніжнія Альпы (цяпер Альпы Верхняга Праванса). Размешчаны на тэрыторыі былой правінцыі Праванс.
У Сеціве
|
---|
Кантынентальная Францыя | | |
---|
Заморскія дэпартаменты |
- маюць статут аднадэпартаментнага рэгіёна
|
---|
Заморскія супольнасці | |
---|