Валь-д’Уаз (фр.: Val-d’Oise, літаральна — «Даліна Уазы») — густанаселены дэпартамент на поўначы цэнтральнай часткі Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Іль-дэ-Франс. Парадкавы нумар 95. Адміністрацыйны цэнтр — Пантуаз. Насельніцтва 1,136 млн. чалавек (15-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Плошча тэрыторыі 1246 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Сена і яе прыток Уаза.
Дэпартамент уключае 3 акругі, 39 кантонаў і 185 камун.
Дэпартамент Валь-д'Уаз быў утвораны 1 студзеня 1968 г. і ўключыў частку тэрыторыі былога дэпартамента Сена і Уаза. Назва паходзіць ад ракі Уаза.
У Сеціве
|
---|
Кантынентальная Францыя | | |
---|
Заморскія дэпартаменты |
- маюць статут аднадэпартаментнага рэгіёна
|
---|
Заморскія супольнасці | |
---|