Верхнія Альпы (фр.: Hautes-Alpes) — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Праванс — Альпы — Лазурны Бераг. Парадкавы нумар 5. Адміністрацыйны цэнтр — Гап. Насельніцтва 121 тыс. чалавек (98-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Геаграфія
Плошча тэрыторыі 5549 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Дзюранс, Бюэш, Клары, Боек, Северэс.
Дэпартамент уключае 2 акругі, 30 кантонаў і 177 камун.
Гісторыя
Альпы Верхнія — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Дафінэ.
|
---|
Кантынентальная Францыя | | |
---|
Заморскія дэпартаменты |
- маюць статут аднадэпартаментнага рэгіёна
|
---|
Заморскія супольнасці | |
---|