Бенедыкт XIII (лац.: Benedictus PP. XIII, свецкае імя П’етра Франчэска (Вінчэнца Марыя) Арсіні дэ Гравіна, італ. Pietro Francesco (Vincenzo Maria) Orsini de Gravina; 2 лютага1649, Гравіна дзі Пулья, Неапалітанскае каралеўства — 21 лютага1730, Рым) — Папа Рымскі з 29 мая 1724 да 21 лютага 1730 года.
Біяграфія
Нарадзіўся 2 лютага 1649 года ў Гравіне, каля Бары, паходзіў са старажытнага герцагскага роду. Уступіў у ордэн дамініканаў. У 1672 годзе Клімент X прызначыў яго кардыналам і епіскапам Сіпонта, ў 1680 годзе — біскупам Чэзены, а ў 1686 годзе — біскупам Беневента.