Кампа́нія (іт. і неап. Campania) — адміністрацыйны рэгіён у Італіі.
Геаграфія
Кампанія прасціраецца ўздоўж узбярэжжа Тырэнскага мора ад Лацыа на поўначы да Базілікаты на паўднёвым захадзе. На ўсходзе рэгіён мяжуе з Малізэ і Апуліяй. Кампанія падзелена на пяць правінцый: Авеліна, Беневента, Казерта, Неапаль і Салерна. Сталіцай рэгіёна з’яўляецца горад Неапаль. Па тэрыторыі (13595 км²) займае дванаццатае месца сярод дваццаці правінцый Італіі.
У склад рэгіёна ўваходзяць таксама астравы Неапалітанскага заліва: Іск'я, Прачыда і Капры.
На тэрыторыі Кампаніі знаходзіцца дзеючы вулкан Везувій.
Насельніцтва рэгіёна складае 5812,962 чалавек, шчыльнасць насельніцтва — 428 чалавек / кв км.