Крыжовы рух Урбана II упершыню здабыў сваю форму на Саборы ў П’ячэнцы, дзе ў сакавіку 1095 года Урбан II прыняў пасла візантыйскага імператара Алексея I Камніна (1081—1118), які прасіў дапамогі супраць мусульман. На Клермонскім саборы, які адбыўся ў лістападзе таго ж года, пропаведзь Урбана II, была, магчыма, найбольш эфектыўнай прамовай ва ўсёй еўрапейскай гісторыі, калі ён заклікаў людзей Францыі вырваць сілай Святую Зямлю з рук турак. Менавіта ён даў штуршок да крыжовых паходаў.
Усім, хто ідзе туды, у выпадку іх скону, з гэтага часу будзе адпушчэнне грахоў. Няхай выступяць супраць няверных у бой, які павінен даць у багацці трафеі, тыя людзі, якія абвыклі ваяваць супраць сваіх аднаверцаў — хрысціян... Зямля тая цячэ малаком і мёдам. Ды стануць цяпер воінамі тыя, хто раней з'яўляўся рабаўніком, ваяваў супраць братоў і супляменнікаў. Хто тут гаротны, там стане багаты
Гаворка Папы перарывалася воклічамі слухачоў: «Dieu le veut!» («Так жадае Бог!»).
Слухачы, натхнёныя такой прамовай, пакляліся вызваліць Труну Гасподню ад мусульман. Тыя, хто пажадалі пайсці ў паход, прышылі да адзежы чырвоны крыж. На гэту справу Урбан II ахвяраваў сваю сутану. Адсюль і адбылася назва «крыжакі».