Паходзіў са шляхетнай рымскай сям’і. Скарыстаўся барацьбой франкаў і лангабардаў для ўзмацнення папскага прастолу. Церпячы ад лангабардскага караля Дэзідэрыя, Адрыян звярнуўся да Карла Вялікага, які прагнаў лангабардаў у 773, правёў свята Вялікадня ў Рыме ў 774 і павялічыў папскія ўладанні, падораныя Піпінам у 754. За паслугі другога паходу (781) супраць лангабардаў Адрыян зрабіў сыноў Карла Вялікага — Піпіна і Людвіга — каралямі Італіі і Аквітаніі. Падчас іконаборства на Нікейскім саборы (787) Адрыян адстойваў іконапаклоннікаў, але не мог супрацьстаяць рашэнням праціўнікаў іконапаклонства. Разам з франкскай царквой змагаўся з адапціянізмам (Гл.далейАдапціянская спрэчка).[2]