У XIX стагоддзі быў пабудаваны палац і закладзены маёнтак, які атрымаў назву Ялізава ад імя ўладальніцы Лізаветы Велікапольскай. У 1900 годзе сфарміраваўся пасёлак. У 1901—1916 гадах ва ўрочышчы Ялізава дзейнічаў Ялізаўскі лесапільны завод.
У пачатку XX стагоддзя ў Свіслацкай воласці Бабруйскага павета. З 1924 года ў Свіслацкім, з 1931 года ў Асіповіцкім раёнах. З 27 верасня 1938 года — рабочы пасёлак[5]. У час Вялікай Айчыннай вайны акупіравана захопнікамі з чэрвеня 1941 года да 29 чэрвеня 1944 года[5]. З 1962 года ў Бабруйскім, з 1965 года ў Асіповіцкім раёнах.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Ялізава // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 788. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 23, 24. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)