Пекін быў абраны сталіцай XXIX Алімпіяды 13 ліпеня2001 года на 112-й сесіі МАК у Маскве, апярэдзіўшы па выніках галасавання Таронта, Парыж, Стамбул і Осаку. Пасля першага тура галасавання Пекін значна апярэджваў іншых кандыдатаў. Осака набрала ўсяго 6 галасоў і была выключаная са спісу кандыдатаў. У другім туры Пекін быў падтрыманы пераважнай большасцю галасоў, таму неабходнасць у наступных турах адпала. У канчатковы спіс кандыдатаў, складзены ў 2000 годзе, не ўвайшлі іншыя 5 гарадоў, якія падавалі заяўку: Бангкок (Тайланд), Каір (Егіпет), Гавана (Куба), Куала-Лумпур (Малайзія) і Севілья (Іспанія).
Пасля перамогі ў галасаванні віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Кітая, Лі Ланьцын, заявіў, што «перамога Пекіна ў канкурэнцыі за набыццё права арганізацыі Алімпіяды 2008 — гэта прызнанне міжнароднай супольнасцю грамадскай стабільнасці, сацыяльнага прагрэсу і эканамічнага росквіту Кітая». Раней Пекін падаваў заяўку на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года. Галасаванне праходзіла 23 верасня1993 года ў Монтэ-Карла. Пекін лідыраваў у галасаванні ў першых трох турах, але затым прайграў Сіднею ў фінале.
Кальцавы экран, выкарыстаны на цырымоніі адкрыцця Гульняў, мае памеры 14 на 492 метра і стаў самым вялікім з некалі выкарыстаных у імпрэзах. Фарміраваннем малюнка на экране займаюцца 63 відэапраектары Christie CP2000-ZX пад кіраваннем кластара медыасервераў Axon. У якасці аперацыйнай сістэмы выкарыстоўваецца дапрацаваны Windows XPEmbedded з усталяванымі Framework NET 2.0, DirectX і DirectShow.
Падчас эстафеты Алімпійскага агню па розных краінах Еўропы, нягледзячы на процідзеянне паліцыі, праводзіліся шматлікія спробы прыхільнікамі незалежнасці Тыбета заблакаваць эстафету і нават пагасіць агонь. Для гэтага выкарыстоўваліся партатыўныя вогнетушыцелі. Аднойчы, у Францыі, пагасіць Алімпійскі агонь атрымалася, але ён быў адразу ж запалены ад рэзервовага.
У Кітаі выпушчаныя ў продаж 10 000 маляўнічых афіцыйных эмблем Гульняў на ракавінах вустрыцаў.
Каб удзельнічаць у Алімпіядзе, не ўключаная ў алімпійскую каманду ЗША амерыканская баскетбалістка Бекі Хаман, якая гуляе ў маскоўскім ЦСКА, змяніла грамадзянства і стала грамадзянкай Расіі.
На час правядзення Алімпіяды пекінскія ўлады далі распараджэнне рэстаранам горада выключыць з меню традыцыйныя стравы з сабакаў.