Халакост у Дубровенскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Дубровенскага раёна — каля 4000[1] чалавек — былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.

Яўрэяў у раёне забілі ў Дуброўне[2], Лядах[2], Расасна[2], Баеве[3][4] і іншых вёсках[1].

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 6 гета:

  • у Дуброўне (кастрычнік — снежань 1941, закатаваныя і забітыя каля 2000 чалавек),
  • тры ў Лядах (лета 1941 — 2 красавіка 1942, забітыя больш за 2000 чалавек),
  • у Баеве (да кастрычніка 1941 / вясны 1942[5], загінула прыкладна 200 чалавек[4]),
  • у Расасна (да сакавіка 1942, па меньшай меры 72 загінулых[6][7]).

У Дубровенскім раёне 4 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

  • Рэўтавіч Сцяпан і Яфімія — за выратаванне Гуменнік (Каплан) Іды ў Дуброўне[8].
  • Мінін Іван — за выратаванне Хенох (Кузняцовай) Фрузы ў вёсцы Чубакова[9].
  • Майсеенка Марыя — за выратаванне Катляр (Малкінай) Доры ў вёсцы Рыбалтова[10].

Помнікі ахвярам генацыду яўрэяў устаноўлены ў Дуброўне і Лядах.

Крыніцы

  1. а б «Памяць. Дубровенскi раён» 1997, с. 276.
  2. а б в Свидетельствуют палачи 2010, с. 154.
  3. А. Подлипский. Вдали от крупных городов Архівавана 18 верасня 2016.
  4. а б Холокост на территории СССР 2011, с. 43.
  5. Баево — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  6. Россасна — артыкул з Расійскай яўрэйскай энцыклапедыі
  7. Г. Винница, Слово памяти, Орша, Оршанская типография, 1997, с. 41.
  8. История спасения. Ида Гуменик. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 1 красавіка 2016.
  9. История спасения. Фруза Кузнецова. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 1 красавіка 2016.
  10. Праведники народов мира. Моисеенко Мария. Архівавана з першакрыніцы 16 красавіка 2016. Праверана 1 красавіка 2016.

Літаратура

  • Ф.С. Кулакоў, М.А. Ляшчынскi, А.Л. Петрашкевіч i iнш. (рэдкал.), А.Я. Гаўруцікаў, Р.П. Кахноўская (укладальнікi). «Памяць. Дубровенскi раён». — Мн.: «Паліграфафармленне», 1997. — ISBN 985-6351-02-02.
  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.