За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Рэчыцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1].
Масавыя забойствы адбываліся ў Рэчыцы, Васілевічах, вёсках Горваль (33 чалавекі 7 верасня 1941 года), Дуброва, Крынкі, Холмеч (каля 60 чалавек) і іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Рэчыцы, дзе да другой паловы снежня 1941 года замучылі і забілі каля 3500 чалавек.
У Рэчыцкім раёне 7 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Анішчанка Вольга[11], Багданава Алена[12], Залатухіна Фядора[13], Сопат Сцяпан і Аляксандра, Белы Філіп, Белая Юліяна[14].
Тры помнікі забітым яўрэям устаноўлены ў Рэчыцы[1][15][16][17][18].
Крыніцы
Літаратура
- Э. Н. Гнеўка, Т. I. Лiтвiнава, А. Л. Петрашкевiч i др. (рэдкал.), П. П. Рабянок (укладальнiк). «Памяць. Рэчыцкi раён. У 2-х кнiгах. Кнiга 1». — Мн.: «Беларусь», 1998. — 503 с. — ISBN 985-01-0161-Х.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.