За час акупацыі практычна ўсе яўрэяі Глускага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Прадстаўнікоў народа забівалі ў Глуску, у вёсцы Гарадок[5] і ў іншых населеных пунктах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Глуску, у якім з лета па снежань 1941 года былі закатаваныя і забітыя каля 3000 чалавек.
У Глускім раёне шэсць чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Архіпцава Надзея, Волчак (Архіпцава) Любоў, Слабко (Беліцкая) Вольга[8], Бабак Марыя[9], Краснеўскія Ганна і Анісім[10].
Тры помнікі забітым усталяваныя ў Глуску[5]. У Брукліне, у мемарыяльным парку Халакоста (the Holocaust Memorial Park) усталяваны Камень памяці яўрэяў Глуска[12][13]. У вёсцы Гарадок усталяваны помнік забітым жыхарам, у тым ліку і яўрэям.
Крыніцы
Літаратура
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
- Г. К. Кiсялёў, М. П. Дзядзюля, Л. А. Клыга i iнш. (рэдкал.); Т. А. Матусевiч. (уклад.). «Памяць. Глускі раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 640 с. — ISBN 985-6302-18-8.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.