За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Навагрудскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 5 гета:
- У гета ў пасёлку Любча (жнівень 1941 — 13 чэрвеня 1942) былі забітыя сотні чалавек.
- У двух гета ў горадзе Навагрудак (снежань 1941 — восень 1943) былі забітыя каля 10 000 чалавек.
- З гета вёскі Дзяляцічы (да позняй восені 1941) 100 яўрэяў перавялі ў Любчу.
- У гета вёскі Малыя Вераб’евічы (жнівень 1941 — 8 жніўня 1942 альбо 3 ліпеня 1943) загінула 935 чалавек[7].
У Навагрудскім раёне 23 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Ярмоловіч Ян і Юзэфа, Цімошка Магдалена[8], Пенда Канстанцін, Аляксандра і Іван[9], Лаўскія Аляксандр і Алена[10], Буінскі Юстын і Вера[11], Расткоўскія Юльян і Яна[12], Святкоўская Ганна[13], Казлоўскія Канстанцін, Уладзімір і Генадзь[14], Тарнецкая Барбара[15], Баброўскія Францішак, Францішка, Марыя, Міхал і Стэфан[16].
У Наваградку ўсталяваныя 3 помнікі забітым нацыстамі габрэям, у Любчы — 2 помнікі, у Малых Вараб’евічах — адзін.
Крыніцы
Літаратура
- Э. Н. Гнеўка, П. В. Мікульчык, А. Л. Петрашкевіч i iнш.. «Памяць. Навагрудскi раён». — Минск: Беларусь, 1996. — 559 с. — ISBN 985-01-0050-8.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.