Дзяляцічы адзін з даўніх цэнтраў гістарычнай Навагрудчыны. Упершыню ўспамінаецца пад 1361 годам у «Хроніцы» Віганда як велікакняжацкі двор з воласцю на левым беразе Нёмана, «на Русі» на поўнач ад Навагрудка («transeunt in Russyam in terram Delitcz»). У Wegebericht за 1385 год Дзяляцічы таксама ўспамінаюцца як велікакняжацкі двор у Наваградскай зямлі («Dolletitsch des koninges hoff im lande czu Nowgarthen»). У 1428 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў Дзяляцічы сваёй жонцы Юліяніі.
З XVII ст. Дзяляцічы ў ліку радзівілаўскіх уладанняў, на карце Т. Макоўскага (1613) пазначаны як мястэчка. У першай палове XVII ст. у Дзяляціцкім двары быў кальвінісцкі збор, млын, бровар, карчма, агароды, сад і стаў. Станам на 1652 год у мястэчку быў рынак, тры вуліцы (Наваградская, Уселюбская і Віленская) і царква[2].
Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Дзяляцічы ў складзе Любчанскай воласці Навагрудскага павета Расійскай імперыі. Станам на 1869 год у мястэчку пяць вуліц — Наваградская, Уселюбская, Віленская, Любчанская і Юрыдыка. У 1870-я гады ў мястэчку царква, школа, млын і 2 крамы. Станам на 1897 год — 2 царквы, 2 школы, крама, карчма, 2 млыны.
1652—101 двор, у т.л. 19 на рынку, 82 на трох вуліцах; у мястэчку жылі толькі хрысціяне[2], пазней пасяліліся іўдзеі колькасць якіх з часам павялічвалася;
1751 — 69 двароў;
1819—113 двароў;
1830—335 муж., у т.л. шляхта — 4, духоўны стан — 1, мяшчане-хрысціяне і сяляне — 285, мяшчане-іўдзеі — 44, жабракі — 1[4];
Якаў Якаўлевіч Зайко (1940—2014) — украінскі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст і пісьменiк. Герой Украiны.
Міхаіл Іванавіч Бушма (нар. 1951) — беларускі ўрач-фармаколаг. Доктар медыцынскіх навук (1991), прафесар (2003).
Зноскі
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
↑ абСоркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — С. 332.
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 верасня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
↑Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — С. 413.
↑Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — С. 379.