Вёска
Купіск
Купіск на карце Беларусі ±
|
Ку́піск[1] (трансліт.: Kupisk, руск.: Куписк) — вёска ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Любчанскага сельсавета. Купіск стаіць на беразе Нёмана. Вясковая вуліца цягнецца ўздоўж ракі прыкладна на 4 км.
Сведчанні мясцовых старажылаў пераказаў у сваёй кнізе «Быў у пана верабейка гаварушчы…» Зміцер Бартосік.
Гісторыя
Падчас Першай сусветнай вайны тут тры гады, ад восені 1915, стаяў фронт. З’явіліся нямецкія доты, склады. У міжваеннай Польшчы ўсе гэтыя абарончыя збудаванні захоўвалі.
У колішніх складах да наступнай нямецкай акупацыі была крама. Партызаны прыехалі і спалілі яе. Нямецкія ўлады адрамантавалі будынак і зрабілі ў ім камендатуру. Тут размяшчаўся гарнізон мясцовай самааховы.
Напярэдадні аперацыі «Баграціён» сюды падышоў партызанскі атрад «Кастрычнік», які базаваўся ў Ліпічанскай пушчы. Ноччу на 16 ліпеня 1944 года, пасля таго як мясцовы гарнізон адмовіўся здацца, пачаўся штурм. Камендатура была абнесеная радамі дроту. Партызаны зайшлі з адваротнага боку і ўзарвалі сцяну, далі па амбразурах, закідалі ўсіх гранатамі. Камендант застрэліўся. Частку
забілі, а частку забралі. Рукі пазакручвалі калючым дротам, калолі штыкамі і нажамі. Некаторыя з палонных, калі дайшлі да павароту ракі, самі пакідаліся ў Нёман. А астатніх завялі ў лес і павесілі.
У баі загінуў камсамолец-партызан Міхаіл Белуш. Паводле савецкай афіцыйнай версіі, становішча партызан ускладнялася тым, што на іх шляху быў варожы дзот, з двух амбразур якога білі кулямёты. Міхаіл Белуш са звязкай гранат прарваўся на перадавую і змог абясшкодзіць адну амбразуру, аднак другая працягвала страляць. Тады Міхаіл накрыў сваім целам амбразуру[2], дазволіўшы свайму атраду прарвацца на пазіцыі ворага.
Паводле сведчанняў мясцовага старажыла Віктара Карабача, якія пераказаў Зміцер Бартосік, Міхаіла Белуша і яго таварыша забіў з аўтамата паліцай. Існуе таксама версія, што закрыў грудзьмі амбразуру Мікалай Кадура, пахаваны затым на мясцовых могілках, а Белуша прызначылі героем таму, што быў камсамольцам[3].
Уся вёска была спаленая партызанамі яшчэ да прыходу рэгулярных частак Чырвонай арміі.
У савецкі час па Нёмне сплаўлялі лес, і тут працавалі плытагоны. Дзейнічалі школа і Дом культуры. У 1940—1960 гадах цэнтр Купіскага сельсавета.
Славутасці
Вядомыя асобы
Крыніцы
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|
Хутары | |
---|