Халакост у Гомельскім раёне

За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Гомельскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[1][2].

Яўрэяў у раёне забівалі ў Гомелі, вёсках Паддабранка (195 чалавек у жніўні 1941 года)[3][4][5], Целяшы[6] і многіх іншых месцах.

Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 4 гета[7]. Усе яны размяшчаліся ў Гомелі і праіснавалі з верасня да лістапада 1941 года. У гэтых гета былі закатаваныя і забітыя больш за 10 000 чалавек.

5 чалавек з Гомельшчыны былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

  • Аляксеева (Дзеравяшкіна) Ганна, Піцуннік (Міхалкіна) Лідзія, Аляксееў Пётр — за выратаванне Дзям’янкавай (Харашынай) Ганны ў Гомелі[8].
  • Карняйчук Мікалай і Ганна — за выратаванне Разінава Яўхіма і Райх Басі ў Гомелі[9].

Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Гомелі (два — на яўрэйскіх і Ляшчынскіх могілках) і ў вёсцы Паддабранка.

Помнік забітым яўрэям Гомеля на яўрэйскіх могілках горада
Помнік забітым яўрэям Гомеля на Ляшчынскіх могілках
Стары помнік яўрэям, забітым у Паддабранцы


Крыніцы

Крыніцы

  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.
  • Г. К. Кiсялёў, А. Л. Петрашкевiч, I. А. Процкiн i iнш. (рэдкал.); М. З. Башлакоў, Т. А. Карасiк (уклад.). «Памяць. Гомельскi раён. У 2 кнiгах. Кнiга 1-я». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: "БЕЛТА", 1998. — 376 с. — ISBN 985-6302-09-9. (бел.)
  • Г. К. Кiсялёў, А. Л. Петрашкевiч, I. А. Процкiн i iнш. (рэдкал.); М. З. Башлакоў, Т. А. Карасiк (уклад.). «Памяць. Гомельскi раён. У 2 кнiгах. Кнiга 2-я». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: "БЕЛТА", 1998. — ISBN 985-6302-10-2. (бел.)
  • Г. К. Кiсялёў, А. Л. Петрашкевiч, I. А. Процкiн i iнш. (рэдкал.); П. П. Рабянок (уклад.). «Памяць. Гомель. У 2 кнiгах. Кнiга 1-я». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: "БЕЛТА", 1998. — 608 с. — ISBN 985-6302-12-9. (бел.)
  • Г. К. Кiсялёў, А. Л. Петрашкевiч, I. А. Процкiн i iнш. (рэдкал.); П. П. Рабянок (уклад.). «Памяць. Гомель. У 2 кнiгах. Кнiга 2-я». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: "БЕЛТА", 1999. — 558 с. — ISBN 985-6302-14-5. (бел.)
  • Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941—1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.