Халакост у Ганцавіцкім раёне

За час акупацыі амаль усе яўрэі Ганцавіцкага раёна былі забітыя. Паводле архіўных звестак, толькі вакол Ганцавічаў знаходзіцца больш за 200 яўрэйскіх пахаванняў[1][2]. Сярод сотняў такіх выпадкаў наступныя. У вёсцы Малькавічы ў ліпені 1941 года сабралі ўсіх яўрэяў — каля 200 чалавек, у тым ліку жанчын і дзяцей, — і расстралялі — а выратаваліся з усёй вёскі змаглі толькі тры чалавекі[3][2]. У вёсцы Хатынічы ў пачатку жніўня 1941 года прыехалі кавалерысты-карнікі, забралі ўсіх яўрэяў і забілі іх на 10-м кіламетры дарогі ў бок Ганцавічаў[4][2].

Акупацыйныя ўлады, рэалізуючы гітлераўскую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна гета, якое функцыянальна ўяўляла сабой рабочы лагер, у горадзе Ганцавічы. Там з часу акупацыі да 14 жніўня 1942 былі забітыя тысячы чалавек.

Па дадзеных НДК, непасрэдна арганізоўвалі і праводзілі масавыя забойствы ў Ганцавічах і раёне гебіцкамісары Ганцавіцкага гебіта (абласной акругі) Мілер, Опіц[5] і Шварцэрштайн (Шварцэрштайнер[5]), работнікі паліцэйскага ўпраўлення Кульвіц, Філіповіч, Урбановіч, Цалевіч, Гатоўчыц Канстанцін, Занцэвіч Уладзімір, Шараў, Баўна Рыгор, Міхайловіч, Літвіненка Уладзімір, Барысаў, Ярашэня Міхаіл, Харытонавіч Анатоль Антонавіч[6][7].

У сярэдзіне 1960-х гадоў астанкі ахвяр генацыду яўрэяў з усіх вядомых расстрэльных ям у Ганцавічах і каля іх былі перапахаваныя ў магіле на вуліцы Гагарына, і на гэтым месцы быў пастаўлены помнік. У 1970-я гады ў сувязі з забудовай вуліцы прах забітых і помнік былі перанесены ў паўночна-ўсходнюю частку гарадскіх могілак[8].

Помнік яўрэям, якія загінулі пры паўстанні ў Ганцавічах, чые месцы пахаванняў невядомыя, усталяваны на яўрэйскіх могілках у вёсцы Ленін (Жыткавіцкі раён).

Крыніцы

  1. И. Разумовский. Восстановлены фамилии расстрелянных евреев Архівавана 2 красавіка 2015 года.
  2. а б в Свидетельствуют палачи 2010, с. 145.
  3. «Память. Ганцевичский район». 1999, с. 171.
  4. А. Литвин. Убийцы Архівавана 4 сакавіка 2016.
  5. а б «Память. Ганцевичский район». 1999, с. 217.
  6. «Память. Ганцевичский район». 1999, с. 140, 141.
  7. Зональный государственный архив в Пинске. — фонд 118, опись 1, дело 35, лист 1
  8. «Память. Ганцевичский район». 1999, с. 127.

Літаратура

  • Г.К. Кісялёў (гал. рэд.), В.Я. Абламскi i iнш. (рэдкал.), К.К. Мохар (укладальнік). «Памяць. Ганцавіцкi раён». — Мн.: «БЕЛТА», 1999. — 477 с. — ISBN 985-6302-17-X.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.