Халакост у Талачынскім раёне

Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі Талачынскага раёна 5 гета:

  • у Коханаве (верасень 1941 — студзень 1942, больш за 300 загінулых[1]),
  • у Абольцах (14 жніўня 1941 — 2 чэрвеня 1942, каля 150 забітых)[1],
  • у Славенях (лета 1941 — 16 сакавіка 1942, дзясяткі забітых),
  • у Слаўным (9 ліпеня 1941 — 15 сакавіка 1942, больш за 140 забітых)[1],
  • у Талачыне (верасень 1941 — 13 сакавіка 1942, больш за 2000 забітых)[1].

3 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага Мемарыяльнага комплексу Катастрофы і гераізму яўрэйскага народа «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»:

  • Бароўскі Іван — за выратаванне Барада Машы ў вёсцы Слабодка[2].
  • Зайцаў Ціт — за выратаванне Барада Машы ў Талачыне[3].
  • Плескач Вольга — за выратаванне Хацкевіч Вольгі і яе сына Леанарда ў вёсцы Хахлоўка[4].

Помнікі яўрэям, забітым нацыстамі на тэрыторыі Талачынскага раёна, устаноўлены ў Коханаве[5], у Славенях[6], у Слаўным і Талачыне[7].

У лесе каля вёскі Маціёва, ва ўрочышчы Даўгава балота, у 1941—1942 гадах былі расстраляныя мноства людзей — у асноўным, яўрэяў, і таксама савецкіх актывістаў, партыйных работнікаў і падпольшчыкаў. У 1963 годзе астанкі забітых сабралі і перапахавалі ў адну магілу. У 1967 годзе на ёй усталявалі помнік з выявай старога і жанчыны з дзіцем[8].

Крыніцы

Літаратура

  • Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
  • Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.