Французскі пісьменнік Альфонс Фарсья дэ Піль у час праезду з Расіі ў Польшчу (1792) адзначыў, што дарога ад Смаленска да Талачына добрая, абсаджаная дрэвамі, далей — дрэнная. Талачын здаўся яму «вялікай вёскай, якую называюць горадам».
Падчас вайны 1812 г. Талачын быў разбураны; у ліпені і лістападзе тут спыняўся Напалеон I Банапарт. Падчас адступлення французаў па загадзе Напалеона ў Талачыне былі спаленыя сцягі «Вялікай арміі».
У XIX ст. праз Талачын Зарэчны ішоў гандаль збожжам і лесам, мястэчка з’яўлялася валасным цэнтрам Сенненскага паветаМагілёўскай губерні. 30 чэрвеня 1919 г. уся воласць з Талачынам была перададзена ў склад Аршанскага павета.
XX стагоддзе: 1917 год — 2181 чал.[6]; 1939 год — 6,1 тыс. чал.[4]; 1939 год — 6100 чал.[6]; 1959 год — 6,5 тыс. чал.[4]; 1970 год — 7,4 тыс. чал.[4]; 1994 год — 11,6 тыс. чал.[4]; 2000 год — 10,6 тыс. чал.[7]
XXI стагоддзе:2001 год — 10,6 тыс. чал.[6]; 2006 год — 10,3 тыс. чал.; 2009 год — 10,3 тыс. чал.; 2016 год — 9 761 чал.[8]; 2017 год — 9 744 чал.[3]
Эканоміка
Эканоміка прадстаўлена прадпрыемствамі першаснай апрацоўкі льну, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Ізраіль (Ізя) Бейлін (Ірвінг Берлін; 1888—1989) — амерыканскі кампазітар і паэт-песеннік, аўтар адной з самых вядомых у ЗША песень і неафіцыйнага гімна краіны — «God bless America». Біёграфы Берліна нязгодныя ў яго месцы нараджэння, апроч «талачынскай» ёсць версія, што Ізраель Бейлін нарадзіўся ў Цюмені, хоць і ўсе згодны, што сям’я Бейліна жыла ў Талачыне перад ад’ездам ў ЗША.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Талачын // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 230—231.
Талачын // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 161—163.
Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Татаринов, Ю. Толочин / Ю. Татаринов // Города Беларуси. Витебщина. — Мн., 2006. — С. 17—18. (руск.)
Толочин // Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь / сост. А. В. Варивончик (и др.). — Мн., 2004. — С. 242—243.
Шаўрук Н. В., Шнэйдар А. А. Старонкі мінулага // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін (і інш.). — Мн., 1988. — С. 30—34.
Шнейдер А. А. Толочин: историко-экономический очерк / А. А. Шнейдер. — Мн., 1983. — 62 с. (руск.)