Юрый Віктаравіч Палякоў
Юрый Віктаравіч Палякоў (нар. у снежні 1954, Талачын, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар, мастак. Спецыялізіруеца на разьба па дрэве і акварэлі. БіяграфіяСкончыў Талачынскую сярэднюю школу № 2, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984), творчую майстэрню Акадэміі мастацтваў СССР (1990). Вучыўся ў скульптараў Анатоля Анікейчыка і Андрэя Бембеля. Удзельнік абласных, рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаў. Працуе ў галіне манументальнай, паркавай і станковай скульптуры. Творчую працу спалучае з выкладчыцкай дзейнасцю. Працуе настаўнікам выяўленчага мастацтва ў Славенскай сярэдняй школе, кіруе дзіцячай мастацкай студыяй у Талачынскім Доме рамёстаў. ТворчасцьЗ'яўляцца аўтарам больш за 60 скульптурных работ. Сярод найбольш значных – мемарыяльныя комплексы памяці загінуўшых землякоў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вёсках Азярцы і Гаршчэўшчына, мемарыяльная дошка з гарэльефам Уладзіміра Караткевіча на адным з дамоў у Оршы. Скульптурная кампазіцыя ۫«Народныя пісьменнікі Максім Танк і Пятрусь Броўка» служыць наглядным дапаможнікам для новых навучэнцаў Акадэміі мастацтваў. Работы, прысвечаныя землякам: «Цётка Люба – жанчына з Новай Будаўкі», «Браты Лугаўцовы ў Кандалакшы», «Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь Уладзімір Дуран», «Дыяген з Талачына Жэня Баханка», «Закахаўся ў прыгажосць». Аўтар карцін, напісаных акварэллю: «Дзень нараджэння», «Двое». Сотні яго прац знаходзяцца ў прыватных калекцыях не толькі Беларусі, але і ЗША, Германіі, Італіі, Ізраіля, Расіі, а таксама ў музейных калекцыях Беларусі[1]. УзнагародыУзнагароджаны памятным медалём фонду імя Калабанава. ЗноскіЛітаратура
Data be/%D0%AE%D1%80%D1%8B%D0%B9 %D0%92%D1%96%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87 %D0%9F%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BA%D0%BE%D1%9E Tidak ditemukan |