З 1924 г. — цэнтр сельсавета Сіроцінскага (з 1961 г. Шумілінскага) раёна. У лістападзе 1924 г. у былым маёнтку фон Амбургера была адкрыта школа сялянскай моладзі. Школе было адведзена 40 га зямлі, 10 га саду, двухпавярховы цагляны дом, вылучылі пародзістае быдла, сельгасінвентар, насенне асноўных культур. У 1-ы клас (адпавядаў 5-му класу сямігодкі) прымаліся дзеці парабкаў, беднякоў і выхаванцы дзіцячых дамоў Полацкага акругі. У 1929 г. заснаваны цагельны завод.
15 снежня 1977 года ў склад гарадскога пасёлка ўключаны вёскі Казлова і Стадолішча, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Обальскага пассавета[6].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
↑Россия: Полное географическое описание нашего отечества. Т. 9. — СПб., 1905. — С. 506.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб аднясенні вёскі Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў ад 30 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 28 (1222).
↑Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 10 (1564).
Обаль // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 543. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.