За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Калінкавіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах[2].
Яўрэяў у раёне забівалі ў Калінкавічах, вёсках Азарычы (262 чалавекі 5 жніўня 1941 года)[6][7][8], Сітня (30 сем’яў — каля 120 чалавек у верасні 1941 года)[2][6][7][8], Дудзічы (116 (119) чалавек)[2][7][8], Лозкі, Чарнаўшчына, Гарочычы, Юравічы[6][7][8] і многіх іншых месцах. У снежні 1941 года паліцаі забралі ў вёсцы Агароднікі 30 яўрэяў, у большасці жанчын і дзяцей, вывезлі за вёску і расстралялі[2][7][8]. У лютым 1942 года немцы схапілі 12 яўрэяў у вёсцы Сямёнавічы, сярод якіх былі і дзеці, распранутымі па марозе прывезлі іх у Азарычы і забілі[14].
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета:
- у гета горада Калінкавічы (сярэдзіна верасня 1941 — 22 верасня 1941) былі закатаваныя і забітыя каля 700 чалавек.
- у гета вёскі Азарычы (лета 1941 — 3 сакавіка 1942) былі забітыя каля 300 чалавек.
- у гета вёскі Юравічы (лета 1941 — снежань 1941) былі забітыя каля 500 чалавек.
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Калінкавічах[2], Азарычах[16][17], Юравічах[18], Сітні[2][19] і Агародніках[20].
Крыніцы
Літаратура
- В. I. Пiлiпец, Л. П. Бiрылаў, А. А. Далiнчук i iнш. (рэдкал.); В. Р. Феранц (уклад.). «Памяць. Калiнкавiцкi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Мн.: «Ураджай», 1999. — 798 с. — ISBN 985-04-0410-8.
- Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- Свидетельствуют палачи. Уничтожение евреев на оккупированной территории Беларуси в 1941—1944 гг. / Составители В. И. Адамушко, И. П. Герасимова, В. Д. Селеменев. — 2-е издание. — Мн.: НАРБ, 2010. — 199 с. — ISBN 978-985-6372-67-7.