Вёска
Гарадок Школа
Гарадок на карце Беларусі ±
|
|
Гарадо́к[1] (трансліт.: Haradok, руск.: Городок) — вёска ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Завалочыцкага сельсавета.
Размешчана на рацэ Пціч за 17 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Глуск, за 200 км ад Магілёва.
Гісторыя
Упамінаецца з 2-й паловы XV ст. У канцы XVI — пачатку XIX ст. вёска мела назву Гарадок Глуск-Пагарэлы. Належала Гальшанскім, Гаштольдам, Астрожскім, Радзівілам.
З 1783 года ў складзе Расійскай імперыі.У 1847 годзе вёска ў маёнтку Дварэц (Бабруйскі павет). З 1924 года цэнтр Гарадоцкага сельсавета Глускага раёна.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1942—1943 гг. нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі ў вёсцы 89 жыхароў.
З 1960 года Гарадок у Завалочыцкім сельсавеце.
Насельніцтва
- 1847 — 148 жыхароў, 24 двары;
- 1897 — 337 жыхароў, 52 двары;
- 1917 — 466 жыхароў, 99 двароў;
- 1996 — 107 жыхароў, 71 двор.
Славутасці
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|