Ляды (Дубровенскі раён)

Аграгарадок
Ляды
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Аграгарадок з
Насельніцтва
  • 396 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2137
Паштовыя індэксы
211059
Аўтамабільны код
2
СААТА
2224808051
Ляды на карце Беларусі ±
Ляды (Дубровенскі раён) (Беларусь)
Ляды (Дубровенскі раён)
Ляды (Дубровенскі раён) (Віцебская вобласць)
Ляды (Дубровенскі раён)

Ляды́[1] (трансліт.: Liady, руск.: Ляды) — аграгарадок (да 2008 г. вёска[2]) у Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Валяўкоўскага сельсавета.

Геаграфія

Аграгарадок размешчаны каля левага берага ракі Мярэя пры ўпадзенні ў яе ракі Закабыліца.

Гісторыя

У XVIII—XIX стагоддзях Ляды былі становяцца цэнтрам хабадніцтва — яўрэйскага рэлігійнага руху, які развіўся на аснове хасідызму. Хабадніцтва адрозніваецца ад хасідызму падвышанай рацыянальнасцю, асновай веры лічыцца розум, а не пачуццё. У Лядах жыў цадзік Шнэур-Залман, заснавальнік вучэння хабаду. Ён прыбыў сюды па запрашэнні ваяводы Станіслава Любамірскага пасля свайго другога турэмнага заключэння ў 1800 годзе. У 1805 годзе заснаваў тут адну з першых хасідскіх тыпаграфій на тэрыторыі Расійскай імперыі. Пакінуў горад пад час Вайны 1812 года[3]. У далейшым Ляды служылі рэзідэнцыяй яго наступнікаў, цадзікаў Шнеур-Хаім-Залмана Шнеерсона (памёр у 1879) Доў-Бэра (памёр у 1910)[4].

У 1924—1926 і 1954—1960 гадах цэнтр Ляднянскага сельсавета. Да 10 сакавіка 1954 года Ляды мелі статус гарадскога пасёлка[5].

Славутасці

Вядомыя асобы

Верагодна, тут нарадзіўся і Залман Соркін, дзеяч руху Паалей-Сіён у Аргенціне.

У мастацтве

Вершы Уладзіміра Караткевіча «Орша», у гэтай рэдакцыі засталіся ў рукапісах[6]:

…За гонар той будуць спрачацца
Хоць нейкія гарады.
Хай сабе хоць маленькія,
На дзесяць хатак са школай,
Хай сабе хоць такія,
Як Шклоў, Дуброўна, Ляды.

Вядома яўрэйская народная песня «Ін местэчко Лядэню», іншая назва «А пінталэ» (Кропка). Герой песні піша ліст Шнеерсону ў Ляды.

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Дубровенского районного Совета депутатов от 25.03.2008 № 50 О преобразовании сельских населенных пунктов Дубровенского района в агрогородки
  3. Вячеслав Тамаркин. Глас убиенных молчать не дает! (руск.)
  4. Ляды // Еврейская энциклопедия Брокгауза и Ефрона. т. 10:Ладенбург — Миддот. 1911
  5. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 10 марта 1954 г. Об упразднении городского поселка Ляды, Дубровенского района, рабочих поселков Новка, Суражского района, и Яковлевичи, Оршанского района, Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  6. Збор твораў. У 25 т. Т. 1. Паэзія, 1950—1960 / Уладзімір Караткевіч; прадм., падрыхт. тэкстаў і камент. Анатоля Вераб’я; рэд. тома Вячаслаў Рагойша.— Мінск: Маст. літ., 2012. — Ст. 447

Літаратура

  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 40. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі