У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Баева.
Вёска
Баева
Баева на карце Беларусі ±
|
|
Ба́ева[1] (трансліт.: Bajeva, руск.: Баево) — вёска ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Зарубскага сельсавета.
Да 2004 года цэнтр Баеўскага сельсавета[2].
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 28 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад горада Дуброўна, за 120 км ад Віцебска, за 30 км ад чыгуначнай станцыі Пагодзіна. Каля вёскі працякае рака Мярэя.
Гісторыя
Вядомая з XVI стагоддзя. Згадваецца ў 1646 як цэнтр маёнтка ў Аршанскім павеце ВКЛ[3]. З 1772 г. у Копыскім, з 1861 г. у Горацкім паветах Магілёўскай губерні Расійскай імперыі. У 1886 годзе з вёсцы было 98 двароў, валасное ўпраўленне, дзейнічалі 2 школы, 2 праваслаўныя царквы, вадзяны млын, багадзельня і 7 крамаў. З 1919 года Баева — мястэчка ў Гомельскай губерні, з 1922 года — цэнтр воласці ў Смаленскай губерні РСФСР. З 1924 года Баева ў складзе БССР, цэнтр сельсавета ў Ляднянскім, з 1931 г. у Дубровенскім раёнах. У Вялікую Айчынную вайну, у час акупацыі з ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г., захопнікі спалілі вёску і загубілі 110 яе жыхароў.
Насельніцтва
- 1880 год — 98 двароў, каля 1000 жыхароў:
- напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны — 220 двароў, 1095 жыхароў;
- 1995 год — 98 двароў, 297 жыхароў.
Памятныя мясціны
Вядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|