Індэкс свабоды прэсы — штогадовы рэйтынг краін, які складаецца паводле ўмоў для існавання свабодных сродкаў масавай інфармацыі ў краіне.
Рэйтынг вызначаецца і публікуецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй «Рэпарцёры без меж». Індэкс фарміруецца па выніках апытання, якое праводзяць сярод партнёрскіх арганізацый (14 груп на 5 кантынентах, якія адсочваюць свабоду выказванняў) і 130 карэспандэнтаў з усяго свету, а таксама журналістаў, даследчыкаў, юрыстаў і актывістаў у галіне правоў чалавека.
Індэкс 2010 года апублікаваны 20 кастрычніка 2010 года. Беларусь у гэтым спісе з 178 краін займае 154 месца.