Плошча Фінскага заліва — 29,5 тыс. км², даўжыня — 420 км, шырыня — ад 70 км у горле да 130 км у самай шырокай частцы, сярэдняя глыбіня — 38 м (максімальная 121 м).
Назва вядомая з 1730-х гадоў, паходзіць, напэўна, ад народа, які насяляў паўночнае ўзбярэжжа заліва[5].
У 1737—1793 гадах адначасова называўся Кранштадскім залівам.
З 1-й чвэрці XIX ст. частка заліва на ўсход ад вострава Котлін іранічна-грэбліва назвалася «Маркізавай лужынай». Паводле распаўсюджанай версіі, гэта назва была дадзена маракаміБалтыйскага флоту і паходзіла ад тытула расійскага марскога міністра 1811—1828 гадоў маркізаІ. І. Траверсэ, які абмежаваў плаванне флоту толькі гэтым раёнам[6].
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Гісторыя фарміравання заліва
У палеазоі 300—400 мільёнаў гадоў таму ўся тэрыторыя сучаснага басейна Фінскага заліва была пакрыта морам. Асадкавыя адкладанні таго часу — пясчанікі, пяскі, гліны, вапнякі — пакрываюць магутнай тоўчшай (звыш 200 м) крышталічны фундамент, які складаецца з гранітаў, гнейсаў і дыябазаў. Сучасны рэльеф стварыўся ў выніку дзейнасці ледніковага покрыва (апошняе, Валдайскае абледзяненне, было 12 тысяч гадоў таму). Пасля адступлення ледавіка стварылася Літорынавае мора, узровень якога быў на 7—9 м вышэй за сучасны. Узроўні ледавіковых вадаёмаў паступова зніжаліся, а іх плошча памяншалася. У сувязі з гэтым, на былым дне вадаёмаў утварыліся тэрасы, якія ступенямі спускаліся да Фінскага заліва. 4 тысячы гадоў таму мора адступіла і мелі Фінскага заліва ператварыліся ў астравы[7]. Сучаснае больш моцнае ўздыманне Скандынаўскага шчыта прывяло да перакосу паверхні Фінскага заліва. Па гэтай прычыне паўночныя берагі заліва — узвышаныя і скалістыя, а паўднёвыя — падтопленыя[8].
Берагі, рэльеф дна і гідраграфія заліва
Плошча Фінскага заліва — 29,5 тыс. км². Даўжыня заліва ад паўвострава Ханка да Санкт-Пецярбурга — 420 км, шырыня — ад 70 км у горле да 130 км у самай шырокай частцы (на мерыдыяне вострава Магутны), а ў Неўскай губе яна памяншаецца да 12 км. Фінскі заліў мелкаводны. Профіль дна памяншаецца паводле скіроўвання ад горла да вяршыні. Асабліва рэзкая змена ўтвараецца каля Нарва-Йыэсуу, з-за чаго гэтае месца называюць Нарвскай сценкай. Сярэдняя глыбіня — 38 м, максімальная — 121 м, глыбіня Неўскай губы — 6 м і менш, а ў берагавой паласе — да 1 м. Па дне Неўскай губы для праходу судоў пракладзены марскі канал. У сувязі з вялікім прытокам прэснай вады з рэк, асабліва з Нявы (2/3 усяго сцёку), вада заліва мае вельмі невялікую салёнасць (ад 0,2 да 9,2 ‰ у паверхні[2] і ад 0,3 да 11,0 ‰ у дна[9]). Сярэдняя тэмпература вады зімой каля 0 °C, летам — 15—17 °C на паверхні і 2—3 °C ля дна. Заліў замярзае з канца лістапада да канца красавіка (у цёплыя зімы можа не замярзаць увесь год). Замярзанне пачынаецца ва ўсходняй частцы заліва і паступова распаўсюджваецца на захад. Характэрны моцныя ветравыя ўсхваляванні і нагоны вады пры заходніх вятрах, якія прыводзяць да паводак[8][10].
Сярэдняя тэмпература вады паводле гарызонтаў, °C (для пункта з каардынатамі 60,15° п. ш. 26,96° у. д., даныя за 1900—2004 гады)[11]
Гарызонт, м
Сту
Лют
Сак
Кра
Май
Чэр
Ліп
Жні
Вер
Кас
Ліс
Сне
0
0,8
-0,4
0,2
0,6
4,4
10,0
15,4
16,0
13,5
8,6
5,7
3,0
10
0,5
0,0
0,1
0,3
3,3
7,5
13,2
14,6
12,5
8,4
6,1
4,1
20
0,8
0,2
0,1
0,4
1,8
4,7
7,2
7,9
10,4
8,2
6,1
4,3
30
1,0
0,4
0,3
0,4
1,4
2,5
3,5
3,9
7,8
6,0
5,3
4,4
50
3,0
2,5
2,2
2,5
2,3
2,5
2,6
3,3
3,1
3,2
4,1
3,9
Тэмпература вады ў пасёлку Лісіны Нос (1977—2006 гады)
Паўночныя берагі Фінскага заліва — узвышаныя і ізвілістыя, фіёрдна-шхерныя з рэдкімі буйнымі залівамі (Выбаргскі) і паўастравамі (Ханка, Поркала). Бераг заліва пераважна адхоністы з пясчанымі дзюнамі і берагавымі валамі. Ля самога берага дробныя пяскі, тут можна ўбачыць «белыя дзюны», якія параслі хвоямі[8].
Паўднёвыя берагі падтопленыя, уздоўж ўсяго берага праходзіць Балтыйска-Ладажскі глінт вышынёй да 40 м. Глінт працягнуўся ў шыротным скіроўванні, у 20—25 км на поўдзень ад Нявы і Фінскага заліва, ад ракі Сясі ў Ленінградскай вобласці, на захад да горада Палдыскі ў Эстоніі[12]. Паўднёвей за глінт распаўсюджваецца ардовіцкае плато. Заходняя, узвышаная яго частка, якая носіць назву Іжорскага ўзвышша (да 168 м), абмяжоўвае з поўдня басейн Фінскага заліва. Адметная яе рыса — амаль поўная адсутнасць рэк і азёраў. У межах Кургальскага паўвострава сфарміраваны асаблівы рэльеф, абумоўлены Кургалаўскім плато, якое сыходзіць да мора ўступамі, якія таксама служаць берагамі старажытнаму Літарынаваму мору. Паўднёвыя берагі з аднаго боку адносна выраўнаваныя, слаба ізвілістыя (як ва ўсходняй Эстоніі), з другога боку — больш ізрэзаныя (як у заходняй Эстоніі і ў Расіі, дзе ёсць глыбокія залівы — Нарвскі, Капорскі, Лужская губа, падзеленыя Кургальскім, Сойкінскім і Каравалдайскім паўастравамі)[8].
На ўсходзе Фінскі заліў заканчваецца Неўскай губой, на захадзе зліваецца з адкрытымі раёнамі Балтыйскага мора. Крайнюю заходнюю частку Фінскага заліва называюць горлам, а крайнюю ўсходнюю — вяршыняй[8].
З 2004 года на берагах Фінскага заліва Курортнага раёна праводзіцца маніторынг дэструктыўных працэсаў на пляжы пасёлка Рэпіна. Устаноўлена пабольшанне колькасці штормаў за апошняе дзесяцігоддзе (з 2000 года). У 2012 годзе разбурэнне берага склала 25 см. Былі штормы, калі гублялі да 5 м берага. Паводле прагнозаў, праз 100 гадоў будзе згублена 200 метраў берагавой паласы. Для прадухілення гэтага прапануецца стварыць спецыяльныя ўтрымліваючыя штучныя пляжы. Паводле заказу Камітэта па прыродакарыстанні Расіі распрацавана Канцэпцыя берагааховы Фінскага заліва, якая была падтрымана членамі Экалагічнага савета пры Урадзе Санкт-Пецярбурга. Паводле падлікаў спецыялістаў, на дадзеныя мерапрыемствы неабходна 20 млрд расійскіх рублёў.[13]
Экалагічны стан ракі Нявы, Неўскай губы і Фінскага заліва з'яўляецца незадавальняльным. Анамальнае развіццё патагенных бактэрый, забруджванне іонамі ртуці і медзі, хлорарганічнымі пестыцыдамі, феноламі, нафтапрадуктамі, поліараматычнымі вуглевадародамі вельмі вялікае. У сувязі з будаўніцтвам будынкаў па абароне Санкт-Пецярбурга ад паводак, адбылося памяншэнне водаабмену Неўскай губы з усходняй часткай Фінскага заліва на 10—20 %, што дала дадатковы ўклад у пабольшанне канцэнтрацыі біягенаў у Неўскай губе. Найбуйнейшыя змены адбываюцца ў прыдамбавай зоне на адлегласці менш за 5 км ад яе. Свой уклад даюць няўдачны выбар месцаў выкідаў паўночных і паўднёва-заходніх ачышчальных будынкаў Санкт-Пецярбурга, высокая забруджанасць грунту ў некаторых раёнах Неўскай губы. Насцярожанасць выклікае паступовае забалочванне мелкаводных частак заліва паміж Санкт-Пецярбургам і дамбай, паколькі паслабленыя дамбай асеннія штормы не могуць ужо ў дастатковай ступені вычышчаць дно Неўскай губы ад раслін, якія там пасяляюцца. Забалочванне і звязанае з гэтым гніенне рэшткаў раслін з цягам часу можа прывесці да дадатковай эўтрафікацыі вадаёма і выключэння з акваторыі вялізных участкаў Неўскай губы (на якіх, да таго ж, у грунтах будзе пахаваная значная колькасць шкодных спалучэнняў)[18].
Экалагічны стан Фінскага заліва з'яўляецца адной з галоўных тэм міжнародных сімпозіумаў па экалогіі Балтыкі ў сувязі з ключавой роллю Фінскага заліва ў экалагічным стане ўсходнай частцы басейна Балтыйскага мора. Вялікую насцярожанасць ў вучоных Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі і іншых дзяржаў у сувязі з гэтым выклікаюць праекты будаўніцтва нафтаналіўных партоў у Фінскім заліве[18].
З 1989 года па 2005 год аб'ём улову рыбы ў Фінскім заліве скараціўся ў 10 разоў. На зніжэнне вылаву ўплываюць прыродныя кліматычныя змены (у 2003 годзе ва ўсходняй частцы Фінскага заліва адбылася змена гідралагічнай сістэмы, пры якой узніклі зоны з дэфіцытам кісларода) і антрапагеннае ўздзеянне (вялікую шкоду біясістэме Фінскага заліва наносяць гідратэхнічныя і будаўнічыя работы). Праекты па будаўніцтве партоў ва Усць-Луге, Высоцке адмоўна ўплываюць на працэс нерасту рыбы. А ўрон ад будаўніцтва Марскога пасажырскага порта на Васільеўскім востраве можа скласці больш за 500 тон рыбы ў год. У працэсе здабычы пясчана-гравійнай сумесі ў Неўскай губе для намыву тэрыторыі будзе знішчана нерасцілішча корушкі. Пры рэалізацыі праекта распрацоўкі жалеза-марганцавага радовішча ў Фінскім заліве будзе знішчана нерасцілішча салакі[19].
У 2013 годзе эпідэміялагічны нагляд Пецярбурга з 24 пляжаў на тэрыторыі горада прызнаў прыдатнымі для купання толькі адзін[20].
Порт Усць-Луга ў Фінскім заліве будзе абслугоўваць імпарт у Расію радыеактыўных і ядзерных адходаў праз Балтыйскае мора. Палітычнае рашэнне аб гэтым было прынята Урадам Расіі ў 2003 годзе (Распараджэнне № 1491-р ад 14 кастрычніка 2003 года). Калі праект у Лужскай губе будзе рэалізаваны, то паток тысяч тон ядзерных адходаў (гексафтарыду ўрану), які зараз ідзе з Германіі і Францыі праз Кранштацкі порт Санкт-Пецярбурга, будзе перанакіраваны праз гэтую закрытую прыгранічную зону. Далей гэты небяспечны груз будзе накіроўвацца праз Санкт-Пецярбург у Новаўральск, Ангарск і іншыя гарады на ўсходзе Расіі[21].
З 1979 года ў Пецярбургу пачалася ачыстка сцёкавых вод. Найбуйнешымі каналізацыйнымі ачышчальнымі збудаваннямі Пецярбурга з'яўляюцца: Цэнтральная станцыя аэрацыі, Паўночная станцыя аэрацыі, Паўднёва-Заходнія ачышчальныя збудаванні. У 1997 годзе ачышчаліся каля 74 % сцёкавых вод, а ў 2005 — ужо 85 %. На канец 2008 года Пецярбург ачышчае 91,7 % сцёкавых вод, а да 2011 года, з завяршэннем будаўніцтва працягу паўночнай часткі галоўнага каналізацыйнага калектара будзе ачышчаць амаль усе 100 %[22].
На кастрычнік 2013 г. узровень забруджвання Фінскага заліва значна большы за гэткі ў Няве.
Найважнейшыя гістарычныя падзеі
Да 1700 года
На берагах Фінскага заліва знойдзена мноства стаянак старажытных людзей, узрост якіх налічвае да дзевяці тысячагоддзяў. Чалавек пачаў асвойваць гэтыя месцы па пятах адыходзячага ледавіка і ўслед за тым, як землі сталі вызваляцца ад вод пасляледавіковых азёраў і мораў, якія разліваліся тут. Прыкладна 3000—3500 год таму у вусце ракі Сястры з'явіўся дагістарычны чалавек. Аб гэтым сведчаць археалагічныя знаходкі ў заснаваннях выдмаў каля заходняга берага возера Разліў, упершыню знойдзеныя ў 1905 годзе. Зараз у гэтым раёне знойдзены адзінаццаць стаянак старажытнага чалавека часу неаліту (новакаменнага стагоддзя). Інвентар стаянак прадстаўлены прыладамі, зробленымі з кварцу — наканечнікі стрэл, скрабалкі для апрацоўкі скур. Сустракаецца мноства чарапкоў ад старажытнага посуду, упрыгожаных ямачна-грабенчатым арнаментам, характэрным для неалітычных плямёнаў, якія жылі ў III—II тысячагоддзе да нашай эры па ўсёй лясной палосцы Усходняй Еўропы. Побач з бітым посудам знаходзяць рэшткі ачагоў. Навукоўцы лічаць, што гэтыя стаянкі прыналежалі вандроўным абшчынам паляўнічых. Яны не ведалі земляробства і не мелі свойскіх жывёл[12].
У XII—ХІІІ стагоддзях фінскія плямёны емь і сумь былі заваяваны шведамі. У 1142 годзе адбылася першая бітва паміж племенем емь пад кіраўніцтвам шведскага ярла і славянамі. У Фінскім заліве 60 шведскіх судоў напалі на 3 рускія купецкія суды. У 1256 годзе пры чарговым нападзенні шведаў, войска Аляксандра Неўскага перайшло па лёдзе Фінскі заліў, здзейсніла знішчальны набег на шведскія ўладанні ў Фінляндыі. У 1293 годзе на месцы наўгародска-карэльскага паселішча шведамі быў заснаваны горад Выбарг[26].
У выніку Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў усходняя частка Фінскага заліва ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. 16 (27) мая1703 года ў вусце Нявы недалёка ад Ніеншанцу імператарам Пятром I быў закладзены горад Санкт-Пецярбург, які стаў у 1712 годзе сталіцай. Для абароны горада ад шведскага флоту на насыпным востраве каля Котліна к маю 1704 года з'явілася вежа Краншлот, а к 1705 году на Котліне ўжо былі пабудаваны 6 фартоў і батарэй, што паслужыла пачаткам горада Кранштат. Гэтыя фартыфікацыйныя збудаванні, якія сучаснікі празвалі «Расійскімі Дарданэламі», былі пакліканы кантраляваць фарватар Фінскага заліва[27].
У 1978 годзе было прынята рашэнне з мэтай абароны Ленінграда ад паводак узвесці комплекс спецыяльных ахоўных будынкаў. Будаўніцтва гідратэхнічнага комплексу, які ўзводзіўся на мяжы Неўскай губы і Фінскага заліва для прадухілення нагонных паводак, пачалося восенню 1979 года[8] і скончылася 12 жніўня2011 года.
Гаспадарчае значэнне
Для паўднёвага берага Фінскага заліва характэрнае спалучэнне буйных антрапагенных аб'ектаў — агракомплексаў, атамнай электрастанцыі, сеткі партоў і ўнікальных прыродных і гістарычных куткоў.
«Finnlines». Адна з самых вялікіх еўрапейскіх паромных кампаній. Ажыццяўляе перавозкі між Бельгіяй, Германіяй, Нарвегіяй, Швецыяй, Фінляндыяй і Расіяй.
«Superfast Ferries» праз «Tallink». Маршрут — Талін (Эстонія) — Ханка (Фінляндыя) — Ростак (Германія).
«Eckeroline». Маршрут — Хельсінкі (Фінляндыя) — Талін (Эстонія).
«SuperSeaCat». Маршрут — Хельсінкі (Фінляндыя) — Талін (Эстонія).
«Георг Отс». Маршрут — Калінінград (Расія) — Санкт-Пецярбург (Расія).
Летам 2008 года кампаніяй «Stella Lines» была прадпрынята спроба адкрыць пасажырскі рух (паром «Julia») на маршруце Хельсінкі — Санкт-Пецярбург[34]. Чакалася, што ў красавіку 2010 года паромныя зносіны паміж Хельсінкі і Санкт-Пецярбургам будуць адноўлены[35].
У Фінскім заліве развіта рыбалоўства. Найважнейшымі месцамі лову ў заліве з'яўляюцца яго паўночнае ўзбярэжжа ў раёне Выбарга-Прыморска і паўднёвы бераг у раёне Усць-Лугі[10]. Прамысловае значэнне маюць салака, кілька, корушка, лешч, плоткі, акунь, вугор, міногі і іншыя[36]. У 2005 годзе рыбалоўчыя прадпрыемствы Пецярбурга і Ленінградскай вобласці вылавілі з Фінскага заліва каля 2000 тон рыбы[19].
У верасні 2005 года было падпісана пагадненне аб будаўніцтве газаправода «Паўночны паток» па дне Балтыйскага мора ад Выбарга да нямецкага горада Грайфсвальду[38]. Пракладка трубаправода была пачата ў красавіку 2010 года. У верасні 2011 года пачата запаўненне тэхналагічным газам першай з дзвюх нітак. 8 лістапада 2011 года пачаліся пастаўкі газу. 18 красавіка 2012 года была завершана другая нітка. 8 кастрычніка 2012 года пачаліся пастаўкі газу па дзвюх нітках газаправода ў камерцыйнам рэжыме.
28 лютага 2014 года Фінляндыя і Эстонія заключылі дагавор аб пракладцы газаправода «Balticconnector[en]», які павінен прайсці па дне Фінскага заліва і злучыць Фінляндыю з газавымі сеткамі балтыйскіх краін. Акрамя таго, быў заключаны мемарандум аб намерах па будаўніцтве тэрміналаў звадкаванага газу на фінскім і эстонскім берагах заліва[39].
Дно Фінскага заліва — адно з найбуйнейшых у свеце могілак загінуўшых караблёў, якія дзякуючы халодным і адносна прэсным водам выдатна захаваліся. Праз Фінскі заліў з VI стагоддзя праходзіць марскі гандлёвы шлях, па ім у Паўночную Еўропу паступалі 100 % срэбра (каля 3000 тон у VIII—Х стагоддзях). Пазней гэты шлях быў найважнейшым у гандлі Рускага царства з гарадамі Ганзы. У XVII стагоддзі ён амаль вызначаў эканоміку Шведскага каралеўства, а з пачатку XVIII стагоддзя — стаў галоўным каналам міжнароднага гандлю для Расійскай імперыі.
Кожны год тут гінулі дзясяткі судоў. Вядомыя выпадкі, калі ў шторм загіналі цэлыя флатыліі за некалькі гадзін. Восенню 1743 года за 7 гадзін загінулі 17 рускіх ваенных судоў, якія вярталіся з Фінляндыі, а летам 1747 года ўсяго за 4 гадзіны на рэйдзе Нарвы загінулі 26 гандлёвых судоў. Рэкорд быў пастаўлены ў 1721 годзе, калі пры эвакуацыі рускіх войскаў з Фінляндыі за 3 месяцы загінулі больш за 100 караблёў (прычым 64 — за адну ноч)[40].
На канец 1996 года ў расійскім сектары Фінскага заліва налічваліся больш за 5000 затопленых аб'ектаў. З іх каля 2500 — гэта караблі і суды, амаль 1500 — самалёты, а астатнія — усялякія дробныя аб'екты — якары, лодкі, сухапутныя транспартныя прыстасаванні, якія праваліліся пад лёд (танкі, трактары, аўтамашыны, гарматы і іншае) і падводныя кабелі. Паводле нацыянальнай прыналежнасці загінуўшыя караблі адносіліся да рускага флоту (25 %), нямецкага (19 %), англійскага (17 %), шведскага (15 %), галандскага (8 %) і фінскага (7 %). Астатнія 9 % уключаюць нарвежскія, дацкія, французскія, амерыканскія, італьянскія, эстонскія і латвійскія суды[41].
Дно Фінскага заліва, і асабліва яго ўсходняя частка, багатае на аб'екты, якія ўяўляюць патэнцыяльную небяспеку для мараплавання, рыбалоўства, прыбярэжнага будаўніцтва, пракладкі падводных трубаправодаў ці кабеляў, а таксама ствараюць пагрозу экалагічных бядотаў і катастроф. Актыўныя і шырокамаштабныя мінныя ўстаноўкі ажыццяўляліся ў Фінскім заліве яшчэ ў час Першай сусветнай вайны, Грамадзянскай вайны і інтэрвенцыі, Зімняй вайны. Аналіз наяўнай няпоўнай інфармацыі дазваляе ацаніць маштабы пастаноўкі ў 60 000 адзінак (толькі пастаноўкі Расійскага імператарскага флоту ў 1914—1917 гадах склалі 38 932 міны). Пры гэтым пасляваенным траленнем, паводле ацэнак спецыялістаў, знішчаны не больш за 25 % выстаўленых мін[42].