Варонка (рака)
Варо́нка — рака ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Ловаць. Даўжыня ракі 6,4 км[2]. Пачынаецца за 1,4 км на ўсход ад вёскі Баркі Руднянскага сельсавета, упадае ў возера Сенніца з паўднёвага ўсходу за 3 км на паўночны захад ад вёскі Лугаўскія. Цячэ ў лясістай забалочанай мясцовасці. Зноскі
Літаратура
Information related to Варонка (рака) |