Плошча 419 тыс. км². Найбольшая глыбіня 470 м, пераважаюць глыбіні 40-100 м. Тэмпература вады летам 18-20 °C, зімой — ад 1 да 3 °C, каля берагоў ніжэй за 0 °C. Салёнасць вады нізкая: на захадзе 11 ‰, у цэнтральнай частцы 6-8 ‰. Прылівы да 0,1 м, характэрны згонна-нагонныя ваганні ўзроўню вады ля берагоў да 1,5-3 м. Буйныя залівы: Батнічны, Фінскі, Рыжскі. Берагі на поўдні нізкія, паўночныя моцна парэзаны. Шмат астравоў, найбольшыя — Готланд, Эланд, Саарэмаа, Хійумаа, Руген, Борнхальм, Аландскія.
Прыкладна 40 мільёнаў гадоў назад, калі контуры паўночнай, цэнтральнай і ўсходняй Еўропы ўжо склаліся на блізкіх да сучасных шыротах, на месцы будучага Балтыйскага мора паўстала даліна ракі Эрыдан (англ.), якая праходзіла ў паўднёва-заходнім кірунку паралельна Скандынаўскім горам — то бок прыблізна гэтак жа, як будзе размешчана Балтыйскае мора: выток брала ў Лапландыі, а моцна галінастая дэльта у раёне сучасных Нідэрландаў пускалася ў старажытнае Паўночнае мора, і ў вобласці цяперашняга Фінскага заліва месціўся буйны прыток. З наступам чацвярцічнага зледзянення, прыкладна 700 тыс. гадоў таму, Эрыдан спыніў існаванне, бо яго даліна, як і ўся паўночная Еўропа, схавалася пад ледавіковым шчытом. Па берагах Эрыдана расла тайга. Пасля ўтварэння ледавіка смала хваёвых дрэў ператварылася ў бурштын.
Цяжар лёду выклікаў значны прагін зямной кары, частка якой апынулася ніжэй узроўню акіяна. Са сканчэннем апошняга ледавіковага перыяду гэтыя тэрыторыі вызваляюцца ад лёду, і ўтвораная прагінам кары западзіна запаўняецца вадой:
Іольдыевае мора — утварылася 10 300 гадоў назад, пасля таго як марскія воды лінулі ў Балтыйскае ледавіковае возера праз праліў у раёне цэнтральнай Швецыі.
Анцылавае возера — існавала ў перыяд 9—7,5 тыс. гадоў назад, калі Іольдыевае мора страціла сувязь з акіянам у выніку уздыму сушы.
Уласна Балтыйскае мора — калі берагавая лінія, рэжым салёнасці і іншыя параметры Літарынавага мора сталі блізкія да сучасных — пачынаецца каля 4 тысяч гадоў назад. Прыкладна ў гэты ж час узнікае і Нява.
Балтыйскае мора знаходзіцца ў межах мацерыковага шэльфа. Сярэдняя глыбіня мора 51 метр. У раёнах водмеляў, банак, каля астравоў назіраюцца невялікія глыбіні (да 12 метраў). Ёсць некалькі катлавін, у якіх глыбіні дасягаюць 200 метраў. Самая глыбокая катлавіна — Ландсорцкая (58°38′ пн. ш. 18°04′ у. д.HGЯO) з максімальнай глыбінёй мора — 470 метраў. У Батнічным заліве максімальная глыбіня — 293 метры, у Готландскай катлавіне — 249 метраў.
Дно ў паўднёвай частцы мора раўніннае, на поўначы — няроўнае, скалістае. Ва ўзбярэжных раёнах сярод донных адкладаў пашыраны пяскі, але большая частка дна мора пакрыта адкладамі з гліністага глею зялёнага, чорнага ці карычневага колеру ледавіковага паходжання.
Гідралагічны рэжым
Асаблівасцю гідралагічнага рэжыму Балтыйскага мора з’яўляецца вялікі лішак прэснай вады, што ўтварыўся за кошт ападкаў і рачнога сцёку. Саленаватыя павярхоўныя воды Балтыйскага мора праз Дацкія пралівы сыходзяць у Паўночнае мора, а ў Балтыйскае мора паступаюць з глыбіннай плыннюсалёныя воды Паўночнага мора. У час штормаў, калі вада ў пралівах змешваецца да самага дна, водаабмен паміж морамі змяняецца — па ўсім перасеку праліваў вада можа ісці як у Паўночнае, так і ў Балтыйскае мора.
Цыркуляцыя павярхоўных вод мора скіравана супраць гадзіннікавай стрэлкі, хоць моцныя вятры могуць парушаць характар цыркуляцыі.
Прылівы ў Балтыйскам моры — паўсутачныя і суткавыя, але іх велічыня не перавышае 20 сантыметраў.
Большае значэнне маюць згонна-нагонныя з'явы — ваганні ўзроўню мора, якія могуць дасягаць ля берагоў 50 сантыметраў, а ў вяршынях бухт і заліваў — 2 метраў. У вяршыні Фінскага заліва пры некаторых метэаралагічных сітуацыях магчымыя ўздымы ўзроўню да 5 метраў. Гадавая амплітуда ваганняў узроўню мора можа дасягаць ля Кранштата 3,6 метра, у Вентспілса — 1,5 метраў. Амплітудасейшавых ваганняў звычайна не перавышае 50 сантыметраў.
У параўнанні з іншымі морамі хваляванне на Балтыйскім моры нязначнае. У цэнтры мора сустракаюцца хвалі вышынёй да 3,5 метраў, часам вышэй 4 метраў. У плыткіх залівах вышыня хваль не перавышае 3 метраў, але яны круцей. Аднак нярэдкія выпадкі ўтварэння вялікіх хваль, вышынёй больш 10 метраў, ва ўмовах, калі штармавыя вятры фармуюць хвалі, што ідуць з глыбакаводных раёнаў да плыткаводдзя. Прыкладам, у раёне банкі Эландс-Сідру-Грунт інструментальна зафіксавана вышыня хвалі 11 метраў. Невялікая салёнасць павярхоўнага пласта спрыяе хуткай змене стану мора. У зімовых умовах плавання суднам пагражае аблядненне. Дадзеныя асаблівасці Балтыкі, нароўні з высокім узроўнем суднаходства, вялікай колькасцю навігацыйных небяспек, робяць навігацыю ў гэтым моры даволі складанай.
Празрыстасць вады змяншаецца ад цэнтра мора да яго берагоў. Найболей празрыстая вада ў цэнтры мора і Батнічным заліве, дзе вада мае блакітнавата-зялёны колер. Ва ўзбярэжных раёнах колер вады — жоўта-зялёны, часам карычняватага адцення. Самая нізкая празрыстасць назіраецца летам з-за развіцця планктона.
Марскі лёд з’яўляецца спачатку ў залівах у кастрычніку — лістападзе. Узбярэжжа Батнічнага і значная частка ўзбярэжжа (апроч паўднёвага берага) Фінскага заліва пакрываюцца прыпаем таўшчынёй да 65 сантыметраў. Цэнтральная і паўднёвая часткі мора звычайна лёдам не пакрываюцца. Лёд растае ў красавіку, хоць на поўначы Батнічнага заліва дрэйфуючы лёд можа сустракацца і ў чэрвені. Часта сустракаецца ўсплылы донны лёд.
Тэмпературны рэжым і салёнасць
Тэмпература павярхоўных пластоў вады летам у Фінскім заліве складае 15-17 °C, у Батнічным заліве — 9-13 °C, у цэнтры мора — 14-17 °C. З павелічэннем глыбіні тэмпература павольна зніжаецца да глыбіні тэрма-кліна (20-40 метраў), дзе адбываецца рэзкі скок да 0,2-0,5 °C, потым тэмпература расце, дасягаючы дна 4-5 °C.
Сярэдняя тэмпература вады па гарызонтам °C (Цэнтр Фінскага заліва 60,15° пн. ш. 26,96° у. д.; дадзеныя за 1900—2004 гады):[3]
Гарызонт м
Студзень
Люты
Сакавік
Красавік
Май
Чэрвень
Ліпень
Жнівень
Верасень
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
0
0,8
-0,4
0,2
0,6
4,4
10,0
15,4
16,0
13,5
8,6
5,7
3,0
10
0,5
0,0
0,1
0,3
3,3
7,5
13,2
14,6
12,5
8,4
6,1
4,1
20
0,8
0,2
0,1
0,4
1,8
4,7
7,2
7,9
10,4
8,2
6,1
4,3
30
1,0
0,4
0,3
0,4
1,4
2,5
3,5
3,9
7,8
6,0
5,3
4,4
50
3,0
2,5
2,2
2,5
2,3
2,5
2,6
3,3
3,1
3,2
4,1
3,9
Сярэдняя тэмпература вады па гарызонтам °C (для кропкі з каардынатамі 56,5° пн. ш. 19,5° у. д.; дадзеныя за 1900—2004 гады):[4]
Гарызонт м
Студзень
Люты
Сакавік
Красавік
Май
Чэрвень
Ліпень
Жнівень
Верасень
Кастрычнік
Лістапад
Снежань
0
3,7
2,5
1,8
2,2
5,5
11,3
15,5
17,1
13,8
10,7
8,0
5,8
10
3,6
2,5
1,8
2,1
4,5
9,9
14,6
16,9
13,6
10,4
8,0
5,8
20
3,6
2,5
1,8
2,0
3,4
6,6
10,3
13,5
13,3
10,4
8,0
5,8
30
3,6
2,6
1,8
1,8
3,0
4,2
5,2
5,4
6,8
10,3
8,0
5,8
50
3,8
2,8
1,9
1,7
2,4
3,0
3,4
3,4
2,8
3,2
5,9
5,7
100
5,0
5,1
5,1
4,4
4,7
5,0
4,9
4,7
4,7
4,8
4,9
5,1
Салёнасць марской вады змяншаецца ад Дацкіх праліваў, што злучаюць Балтыйскае мора з салёным Паўночным, да ўсходу. У Дацкіх пралівах салёнасць складае 20 праміле ля паверхні моры і 30 праміле ля дна. Да цэнтра мора салёнасць змяншаецца да 6-8 праміле ля паверхні мора, на поўначы Батнічнага заліва апускаючыся да 2-3 праміле, у Фінскім заліве да 2 праміле. З глыбінёй салёнасць павялічваецца, дасягаючы ў цэнтры мора ля дна 13 праміле.
Ахова навакольнага асяроддзя
Наяўнасць звалак хімічнай зброі (пахаванне кантэйнераў з атрутнымі рэчывамі праводзілася пасля Другой сусветнай вайны) моцна адбіваецца на экалогіі Балтыйскага мора. Навукоўцы-акіянографы на навукова-даследчыцкім судне «Прафесар Штокман» мапавалі выяўленыя судны з хімічнай зброяй, аглядалі іх з дапамогай спушчальных апаратаў, бралі пробы вады і грунту, вывучалі плыні ў раёне затопленых суднаў. У выніку гэтай працы ўсталявана, што з некаторых суднаў ужо пачаўся збег атрутных рэчываў[5].
У 2003 годзе ў Балтыйскім моры быў зарэгістраваны 21 выпадак траплення хімічнай зброі ў рыбацкія сеткі — усе ўяўляюць сабою згусткі іпрыта агульнай вагой прыкладна 1005 кг[6].
У 2011 годзе ў моры адбыўся зліў парафіну, які пашырыўся па ўсёй тэрыторыі мора. Турысты знаходзілі на пляжы буйныя кавалкі парафіну.
Распрацоўцы радовішчаў могуць перашкаджаць цвёрдыя экалагічныя вымогі, злучаныя з нязначным водным абменам мора з акіянам, антрапагенавым забруджаннем вод сцёкамі з тэрыторыі ўзбярэжных дзяржаў, спрыяльнымі для ўзмацнення эўтрафікацыі.
30 студзеня 1945 г. у Балтыйскім моры каля берагоў Памераніі патоплены «Вільгельм Густлаф». Больш за 9300 ахвяр — найбольшая ў гісторыі страта чалавечага жыцця на моры з адным караблём.
↑"Северный поток" пересек море и достиг берега Германии(руск.)(недаступная спасылка). РБК (5 ліпеня 2010). — Газопровод идёт через акваторию Балтийского моря от бухты Портовая (район г.Выборг) до побережья Германии. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2013. Праверана 15 кастрычніка 2012.
Балтийское море — рельеф дна, климат, гидрология, течения, солёность и другие сведения.
Балтийское море в книге: А. Д. Добровольский, Б. С. Залогин. Моря СССР. Изд-во Моск. ун-та, 1982.
Балтийское море(нявызн.). Единая система информации об обстановке в Мировом океане. Динамическое электронное справочное пособие.. ФГУ "Государственный океанографический институт имени Н. Н. Зубова" (1 чэрвеня 2007). Праверана 11 мая 2014.