Сопат размешчаны паміж Гданьскам і Гдыняй, утвараючы разам з імі агламерацыю Труймяста (Трайны горад), якая фактычна з’яўляецца суцэльным горадам з агульным насельніцтвам прыкладна ў мільён чалавек.
Горад быў вядомы ў часы ПНР конкурсамі песень, якія праводзіліся з 1961 года ў так званай Лясной оперы (амфітэатры). У горадзе знаходзіцца самы доўгі ў Еўропе драўляны пірс.
У 2022 годзе ў Сопаце быў зафіксаваны адзін з самых нізкіх узроўняў беспрацоўя ў Польшчы, які склаў 1,7% (усяго каля 300 асоб на ўвесь горад).