Tallink
AS Tallink Grupp — эстонская суднаходная кампанія з штаб-кватэрай у Таліне, якая займаецца круізнымі і паромнымі перавозкамі ў акваторыі Балтыйскага мора. Асноўныя маршруты пралягаюць паміж Эстоніяй, Швецыяй, Фінляндыяй і Латвіяй. Бізнес-мадэль кампаніі ўключае прадастаўленне паслуг пасажырскіх і грузавых перавозак, турыстычных пакетаў у партовых гарадах і паслуг duty-free закупаў на борце ўласных паромаў. Паводле стану на 2013 г. Tallink займаў 11 месца сярод самых буйных duty-free аператаў у свеце з абаротам больш за $300 млн.[2] ГісторыяКампанія вядзе сваё існаванне ад 1989 г., калі савецкая Эстонская судаходная кампанія (праз англамоўны акронім больш вядомая як ESCO) і фінская Palkkiyhtymä Oy утварылі сумесны праект для рэгулярных пасажырскіх перавозак паміж Хельсінкі і Талінам. Дзеля гэтых мэтаў партнёрамі быў набыты паром Scandinavian Sky, які з наступнага года выйшаў на маршрут пад назвай Tallink. У 1993 фіны прадалі свае акцыі ў праекце, і кампанія стала цалкам эстонскай. 9 снежня 2005 г. Tallink упершыню размясціў свае акцыі на Талінскай фондавай біржы (тызер TAL1T). У 2006 годзе кампанія набыла свайго фінскага канкурэнта Silja Line, набыўшы статус найбуйнейшага пасажырскага паромнага аператара ў Балтыйскім моры. Асноўныя маршруты TallinkГл. таксама
ЗноскіСпасылкі
Information related to Tallink |